belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Чарнобыльскі шлях

  • Навіны
    15 April 2013

    Наша мэта - прыцягнуць на Шлях новых людзей.

    Як вядома БПЗ прапанавала рэформу Чарнобыльскага Шляху. На пытанне выдання "Товарищ.online" - ці не позна пачынаць дыскусію аб фармаце Шляху, адказаў Дмітрый Кучук, намеснік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя"

    Дзмітрый Кучук адзначыў, што такую дыскусію пачынаць ніколі не позна: "Асноўны пасыл нашай прапановы – акцыя павінна быць больш экалагічнай, а ня апазіцыйнай".

  • Навіны
    12 April 2013

    Зялёныя прапануюць рэфармаваць Чарнобыльскі шлях

    Адкрыты ліст Беларускай Партыі Зялёных на адрас аргкамітэту Чарнобыльскага Шляху 2013

    26-га красавіка ў Мінску пройдзе чарговы Чарнобыльскі Шлях (ЧШ).. Беларуская Партыя Зялёных (БПЗ) заклікае сваіх актывістаў далучыцца да акцыі, хоць раней партыя вырашыла не браць удзел у працы аргкамітэце мерапрыемства.

    Такое рашэнне звязана з тым, што падрыхтоўчая работа па фарміраванні аргкамітэта і яго ідэалагічныя ўстаноўкі практычна такія ж як і ў ранейшыя гады. У сілу гэтага, хутчэй за ўсё, цяперашні Марш наўрад ці будзе кардынальна адрознівацца ад маніфестацый апошніх гадоў, мадэль якіх відавочна патрабуе карэкціроўкі.

  • Люстэрка прэсы
    26 April 2012

    Невядомыя спрабавалі патрапіць ў кватэру Ўладзіміра Валодзіна

    25 красавіка ў кватэру сябра Цэнтральнага Савету  Беларускай партыі "Зялёныя" эколага і гісторыка Ўладзіміра Валодзіна ў Мінску спрабавалі патрапіць невядомыя, - піша агенцтва БЕЛаПАН.

  • Навіны
    26 April 2012

    Супраць падвойных стандартаў!

    Беларуская Партыя "Зялёныя" прыняла рашэнне ўстрымацца ад афіцыйнага ўдзелу ў традыцыйнай для апазіцыі дэманстрацыі 26 красавіка. Якая прычына гэтага рашэння? Пазіцыя групы сяброў Цэнтральнага Савету.