belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Беларускія Зялёныя сустрэліся з нямецкімі калегамі

29-30 верасня кіраўніцтва Беларускай Партыі Зялёныя па запрашэнню фракцыі нямецкай партыі Зялёныя – Саюз 90 наведалі Германію. У ходзе паездцы адбылася шэраг сустрэчаў у тым ліку з Чемам Оздемірам, сустаршынёй партыі Зялёныя – Саюз 90 ( гл. фота), Марілуізе Бек – дэпутат Бундэстагу і глава парламенцкага камітэту, старшынёй Еўрапейскай Партыі Зялёных, дэпутатамі Бундэстагу, кіраўніцтвам нямецкай секцыі Greenpeace, прадстаўнікамі фонду імя Генрыха Бёлля, праваабарончымі арганізацыямі.

30-га верасня на пляцоўкі Фонда імя Генрыха Бёлля ў адбылася адкрытая дыскусія “Беларусь. Далейшыя перспектывы”. Мерапрыемства выклікала вялікі інтарэс публікі і прэсы.

Падчас сустрэчаў бакі абмяркоўвалі цяперашнюю палітычную сітуацыю ў Беларусі, аспекты праекту будаўніцтва ў Беларускай АЭС, праграму Усходняе Партнёрства і г.д.. Былі дасягнутыя канкрэтныя дамоўленасці наконт далейшага супрацоўніцтва сяброўскіх зялёных партый.

Прэс служба Беларускай партыі "Зялёныя"