belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Заўтра адбудзецца суд над кандыдатам у Палату Прадстаўнікоў сёмага склікання ад БП "Зялёныя" Даніілам Лаўрэцкім,

Заўтра адбудзецца суд над кандыдатам у Палату Прадстаўнікоў сёмага склікання ад БП "Зялёныя" Даніілам Лаўрэцкім, за тое, што 7-га снежня ён быў у карагодзе на плошчы Кастрычніцкай.

Мы лічым, што ўсе суды, якія зараз ідуць у Беларусі над актывістамі_камі за ўдзел у мірных акцыях у падтрымку і ахову Незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь не правамерныя і парушаюць Канстытуцыйныя правы грамадзян_ак нашай краіны.

Таму, просім усіх неабыякавых выразіць салідарнасць і падтрымку да грамадзян_ак, якія зараз знаходзяцца за кратамі і тых, над кім зараз ідуць суды.

Вы можаце падтрымаць Данііла і прыйсці на яго суд заўтра а 10:00, які адбудзецца ў Ленінскім суду.