belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

«Чарнобыльскі шлях» павінен быць экалагічнай акцыяй

Кампанія «Гавары праўду» пачала мазгавы штурм "Новы фармат старых акцый" па выпрацоўцы сучасных сцэнараў, фарматаў, каб зрабіць старыя дэмакратычныя акцыі крэатыўнымі, змястоўнымі, пра што паведаміў БелАПАН.

Дзмітрый Кучук, намеснік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя", пра дэмакратычныя акцыі ў Беларусі: "Што тычыцца такой акцыі, як «Чарнобыльскі шлях», на мой погляд, яе трэба пераводзіць у экалагічную акцыю. Павінен быць кантроль, каб не было правакацый. Гэта вывад з Плошчы 2010 года. Але асноўны пасыл - гэта тое, што насельніцтва само мабілізуецца. Не палітыкі гуляюць нейкую ролю, а менавіта грамадзянскі пратэст чалавека штурхае людзей выйсці. Гэта можа адбывацца ў пераломныя моманты, такія як выбары прэзідэнта. Грамадства ў гэты момант палітызуецца, яно жадае пераменаў. Я думаю, што яно выйдзе і ў 2015 годзе. Галоўнае, каб не было гвалту! »