belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

"Японія: жыццё пасля "Фукусімы". Публічная лекцыя.

Беларускія маладыя Зялёныя запрашаюць 16-га снежня ў 18.00 на публічную лекцыю антыядзернага актывіста Ясухіро Ігораші "Японія: жыццё пасля "Фукусимы".

Эксперт распавядзе пра тое, як жывуць японцы пасля аварыі на АЭС "Фукусима-1", пра працу эканомікі краіны пасля прыпынку ўсіх атамных рэактараў. На матэрыяле ўласных даследаванняў Ясухіро Ігораші дасць параўнальную адзнаку радыёактыўнага забруджвання зон, якія прылягаюць да Чарнобыльскай АЭС і АЭС "Фукусима-1", распавядзе пра тое, як ядзернае лобі стрымлівае развіццё альтэрнатыўных крыніц энергіі.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі змогуць задаць пытанні, правесці паралелі з Беларуссю, дзе будуецца свая атамная электрастанцыя,паразважаць пра перспектывы стварэння прынцыпова новых энергасістэм.

Дата мерапрыемства: 16 снежня (аўторак)

Пачатак мерапрыемства: 18.00

Месца правядзення: офіс Беларускай партыі "Зялёныя"

Адрас: інш-т Машэрава 17, офіс 607

Пра эксперта:

Ясухіро Ігораші  родам з прэфектуры Фукусима (Японія), сёння пражывае ў Варшаве (Польшча). Пасля катастрофы на Фукусиме 11.03.2011 г, ён стаў праводзіць уласныя даследаванні і арганізоўваць адкрытыя лекцыі для польскай грамадскасці пра катастрофу і невядомыя аспекты японскай энергетычнай палітыкі. Ясухіро Ігораші бярэ інтэрв'ю ў беларусаў на тэму катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, каб распавесці пра беларускі досвед японскай грамадскасці.