belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

“Гэта будзе ўнікальная падзея”

Артур Бондараў, адзін з лідараў маладзёвай секцыі БПЗ каментуе ход падрыхтоўкі да Зялёнага Кангрэсу.

27-га  верасня 2014 года ў Мінску адбудзецца Зялёны Кангрэс 2014, арганізатарам якога з’яўляецца Беларуская Партыя “Зялёныя” (БПЗ). Місія кангрэсу – вызначыць асноўныя кірункі ўзаемадзеяння беларускіх Зялёных і экалагічных арганізацый, а таксама сумесна абмеркаваць актуальныя праблемы і задачы зялёнага руху ў Беларусі. У якасці спецыяльных гасцей у працы Кангрэсу возьмуць прадстаўнікі ад Еўрапейскай Партыі Зялёных.

Артур Бондараў: “Падрыхтоўка да Канрэсу ідзе поўным ходам. Зараз мы вырашылі практычна ўсе тэхничныя праблемы. На канец жніўня для ўдзелу ў Кангрэсе зарэгістравалася каля 50 –ці чалавек з розных грамадзянскіх ініцыятыў, у тым ліку сябры арганізацый з рэгіёнаў. Мяркую, гэта будзе  ўнікальная падзея для беларускіх эколагаў.  Фактычна гэта пачатак  кааперацыи паміж еўрапейскімі Зялёнымі, актывам БПЗ і  нізавымі экалагічнымі ініцыятывамі. Маю надзею, што сустэча будзе карыснай для экалагічнага руху Беларусі, што  дазволіць  яму перайсці на новы, больш якасны ўзровень”.