belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Антыфашысцкая канферэнцыя

Падстаўнікі БПЗ прыняді ўдзел у міжнароднай канферэнцыі супраць усіх форм фашызму, нацыяналізму і дыскрымінацыі, якая прайшла 5–6 ліпеня ў Мінску.

Канферэнцыя была арганізавана партыяй «Справядлівы свет» сумесна з партыяй Еўрапейскіх левых. У ёй бралі ўдзел прадстаўнікі левых і сацыял-дэмакратычных партый і арганізацый з Беларусі, Баўгарыі, Венгрыі і Эстоніі.

Удзельнікі абмяняліся сваімі поглядамі адносна праблематыкі росту правага радыкалізму і ксенфобіі у Беларусі і за мяжой. Усе адзначылі, што ідэалогія фашызму, шавінізму і іншых формаў скрайняга нацыяналізму набірае папулярнасць і на еўрапейскім кантыненце, і ў свеце ў цэлым.

У фінальнай заяве удзельнікаў гаворыцца “у сённяшніх умовах левым партыям і арганізацыям неабходна аб’ядноўваць свае намаганні для прасоўвання ў свядомасці «зразумелай і прыцягальнай альтэрнатывы грамадскага развіцця ў інтарэсах працоўнай большасці і стварэння шырокага фронту барацьбы з узрастаючай пагрозай неанацызму і неафашызму».

Як лічаць удзельнікі сустрэчы ад Зялёных, сустрэча была вельмі цікавай і карыснай як мінімум для далейшай кааперацыі у барацьбе з карычневай пагрозай. Таксама падобныя мерапрыемствы дапамагаюць кансалідацыі беларускіх левых палітычных сіл.