belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Захаваць Балтыйскае мора!

18-га мая ў рамках выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент лідары зялёных партый краін, якія маюць выхад да акваторыі Балтыйскага мора (Германія, Польшча. Швецыя, Фінляндыя, Латвія і Літва), правялі сумесную акцыю.   

Палітыкі мужна паплавалі ў моры.  Пасля журналістам былі прадстаўленыя агульныя погляды Зялёных наконт праблематыкі Балтыйскага мора.

На думку Зялёных для захавання Балтыкі патрэбныя: абмежаванне на лоўлю рыбы, стварэнне большай колькасці прыродна ахоўных зон, забарона на выкіды ў акваторыю хімікатаў і іншых небяспечных для прыроды рэчаваў.

Як гаворыцца на сайце Еўрапейскай партыі Зялёных (EGP)  “падчас акцыі 18-га мая было важна давесці тое, што Зялёныя розных еўрапейскіх краін маюць агульны погляд на праблемы Балтыкі і як след яны здольныя працаваць разам для таго, каб іх вырашаць”.

“Чым больш Зялёных будзе ў Еўрапейскім парламенце, тым больш эфектыўна яны змогуць працаваць у гэтай вобласці”, - гаворыцца ў заяве EGP з нагоды незвычайнага “заплыву”.

Нагадаем, што выбары ў Еўрапейскі парламент адбудуцца 25-га мая.