belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Веласіпедыст — не экстрэміст

cm.jpg

Акцыя «Крытычная маса» носіць мірны экалагічны характар і пазітыўнае сацыяльнае значэнне. Яе мэты —  папулярызацыя веларуху і прыцягненне ўвагі да праблем засілля аўтатранспарту ў горадзе.

Акцыя КМ у больш чым 300 гарадах свету звычайна праводзіцца без канфлікту з праваахоўнымі органамі. Але бывае, што міліцыя звыш руплiвая. Напрыклад, у жніўні 2006 у Нью Ёрку 264 удзельніка КМ былі арыштаваныя. Пазней, гарадская ўлада прызнала, што арышты былі памылковыя і заплаціла адзін мільён долараў кампенсацыі тым, хто быў арыштаваны.

У красавіку 2016 здарылася ўспышка актыўнасці Мінскай міліцыі, і супраць двух удзельнікаў КМ была ўзбуджаная крымінальная справа. Адзін з іх ужо вызвалены, але юрыдычнае становішча другога ўскладнілася.

Наступная акцыя «Крытычная масcа» пройдзе 30 верасня ў 19-00, пачатак —  Плошча парыжскай камуны (каля Опернага тэатра).