belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Зялёныя гатовыя заплаціць штраф замест арганізатаркі велапрабегу

Учора стала вядома пра прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці арганізатаркі Мінскага велапрабега стылягаў, які адбыўся 17 жніўня і выклікаў вялікую ўвагу з боку раварыстаў-удзельнікаў, а таксама СМІ. Ініцыятару велапрабега згодна з часткай 2-гой артыкула 23.34 “Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях” інкрымінавалі арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства і пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь, а менавіта 2 мільёна беларускіх рублёў.

З выхадам у свет новага закону аб масавых мерапрыемствах, было відавочна што шматлікія мерапрыемствы, якія праходзяць без адмысловых працэдур па рэгістрацыі ў Гарвыканкаме павіны падпадаць пад пільную ўвагу праваахоўных органаў. Але не вяселлі з аўтапрабегамі па Мінску, не дваровыя спабоніцтвы па хакеі, якія  згодна з новым законам, таксама павінны узгадняцца загадзя, ніколі не былі нагодай для судовага разбіральніцтва ці штрафавання кагосьці з арганізатараў.


Дык чаму так сталася, што менавіта арганізатарку крэатыўнай роварнай акцыі, за правядзенне выдатнейшага мерапрыемства, якое стала пазітыўнай  інфармацыйнай нагодай для СМІ і прадставіла Мінск толькі ў добрым свеце, пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь?

Сыходзячы з дзейсных норм заканадаўства, пад такую ж самую адказнасць павінны падпадаць кожнае вяселле, хатняе свята з колькасцю наведвальнікаў больш за тры ці нават несанкцыянаванае агульнае шпацыраванне калонны вучняў акадэміі МУС па вуліцах Мінску.

Прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці арганізатаркі велапрабегу мінскіх стылягаў сведчыць аб несумленнасці, выбарнасці і праўладнай падпарадкаванасці правасудзя ў нашай краіне.

Беларуская партыя “Зялёныя”  заклікае да салідарнасці з арганізатаркай велапрабегу, і лічыць яе ахвярай існага прававога становішча ў рэспублікі Беларусь. У сваю чаргу, мы заяўляем аб гатоўнасці пакрыць яе выдаткі на штраф у памеры 2 мільёна рублёў, каб вылучыць яе з пасткі фізічна невыканальнага заканадаўства, а таксама адзякаваць за прасоўванне самага экалагічнага віда транспарту сярод жыхароў сталіцы.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных