belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Зялёныя падтрымалі Еўрапейскі антыфашысцкі маніфест

Беларуская Партыя Зялёных далучылася да падпісантаў Еўрапейскага Антыфашысцкага Маніфеста.

Ініцыятарамі маніфеста былі сацыяльныя актвыісты Грэцыі, Італіі і Іспаніі. Пазней яго падтрымалі шматлікія левыя партыі, прафсаюзы і грамадзянскія арганізацыі. інтылектуалы. Прэзентацыя кампаніі адбылася ў Мадрыдзе 4-га сакавіка.

У тэксце Маніфесту гаворыцца “Праз шэсцьдзесят восем гадоў пасля заканчэння другой сусветнай вайны, краху фашызму і нацызму мы зноў сталі сведкамі актывізацыі ультра правых сіл па ўсёй Еўропе. Адначасова выяўляецца больш трывожны сімптом, калі неанацысцкія сілы ў такіх краінах як Грэцыя, Венгрыя набываць падтрымку ў соцыуме, ператвараючыся ў агрэсіўныя, радыкальныя, пагромныя рухі. Яны не хаваюць, што іх мэта - разбурыць прафсаюзы, палітычныя і культурныя арганізацыі працоўнага класа, зламаць супраціў грамадзянскай супольнасці і нават фізічна знішчыць усіх тых, каго яны адносяць да "чужых"” (…) Мы - падпісанты Маніфеста, заклікаем да стварэння масавага адзінага, дэмакратычнага еўрапейскага антыфашысцкага руху, здольнага супрацьстаяць і перамагчы карычневую чуму на нашым кантыненце”.

У бліжэйшы час ініцыятары Маніфеста плануюць правесці ў Афінах  (Грэцыя) агульнаеўрапейскую антыфашысцкую маніфестацыю.

Мы заклікаем усіх грамадзян антыфашысцкіх поглядаў падтрымаць Маніфест ( тут)

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных.