belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Зялёныя: “выклікае непакой ўваход праварадыкалаў у склад парламента Украіны”.

Апошнія парламенцкія выбары на Ўкраіне пракаментавала Віола фон Крамон, прадстаўніца нямецкай партыі Зялёных, якая каардынавала місію назіральнікаў АБСЕ падчас выбараў у нашай краіне-суседке ў Данецкай і Марыўпальскай абласцях.

Супрацоўніцтва з Украінай пасля парламенцкіх выбараў не стане лягчэй. Хоць і прыемна, што АБСЕ і шматлікія мясцовыя назіральнікі не выявілікі якіх-небудзь сур’ёзных маніпуляцый і парушэнняў у дзень выбараў. Але самі выбары, асабліва з улікам сістэматычных рэпрэсій супраць апазіцыі перад выбарамі, не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі. Акрамя таго, няроўны доступ да СМІ, выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу на карысць кіруючай партыі і аднабаковы склад нацыянальных і рэгіянальных выбарчых камісій з’яўляюцца вырашальнай крытыкай да выбарчага працэса на Ўкраіне.У дадатак у асноўны дзень выбараў можна было назіраць традыцыйныя метады фальсіфікацый, такія, як напрыклад, галасаванне ў складзе арганізаваных груп.

Украіна, нажаль, з ўлікам гэтых выбараў не зрабіла аніводнага кроку ў бок цывілізаванай Еўропы. ЕС павінен зрабіць усё магчымае, каб ціск на ўрад Януковіча захоўвайся і далей. Украінскі ўрад і Януковіч уласна павінны дазволіць дэмакратычныя рэформы ў сваёй краіне і вызваліць былых чыноўнікаў урада.

ЕС павінен актывізаваць дыялог з Украінай. А менавіта: візавая палітыка, нарэшце, павінна быць лібералізавана. І адначасова пры ўзаемадзеянні з грамадскай супольнасцю і праеўрапейскімі сіламі трэба змагацца супраць адступлення ад дэмакратычных прынцыпаў у парламенце. 

Што ж тычыцца саміх вынікаў выбараў выклікае непакой ўваход праварадыкальный партыі “Свабода” у склад парламента. Гэтая партыя вядома сваёй антысеміцкай і расістскай прапагандай а таксама гістарычным рэвізіянізмам. Такую партыю іншым партыямі нельга браць у партнёры па кааліцыі.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёныя