belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

“Ваеннае ўмяшанне ў Сірыю не з'яўляецца варыянтам рашэння праблемы”

Апошнім часам у прэсе з’явілася інфармацыя пра тое, што беларускія  улады быццам прадаюць зброю сірыйскім уладам, якую апошнія  выкарыстоўваюць  для барацьбы з паўстанцамі.

Гэта  інфармацыя не дакладная. Аднак факт таго, што раней пастаўкі беларускай зброі ў Сірыю сапраўды мелі месца, з'яўляецца нагодай, каб нагадаць айчынным чыноўнікам пра неабходнасць праводзіць знешнюю палітыку у адпаведнасці з этычнымі і гуманістычнымі прынцыпамі.   Экспарцёры зброі ў Сірыю працуюць на эскалацыю канфлікта, заложнікамі якога з’яўляюцца простыя людзі і мір ва ўсім рэгіёне.

Беларуская Партыя Зялёных  падзяляе ацэнку сітуацыі ў Сірыі, якую даюць нашыя еўрапейскія калегі.
Так на днях Ханс-Хрысціян Штробеле, член камітэта па замежных справах германскага Бундэстага, дэпутат фракцыі Зялёных, у інтэрв'ю Радыё Германія заклікаў да таго замежныя краіны і ўрады  узялі на сябе больш адказнасці, каб як мага хутчэй зпыніць гвалт у Сірыі.

Гэта тычыцца таксама краін, як, напрыклад Расія, якія дагэтуль блакіравалі любыя падобныя ініцыятывы. І Штробеле ня можа не радаваць той факт, што міністр замежных спраў Лаўроў заявіў, што яму ўсё роўна, хто ў Дамаску будзе кіраваць дзяржавай.

Для Штробеле і Зялёных як для руху паслядоўных пацыфістаў ваеннае ўмяшанне не з'яўляецца варыянтам вырашэння праблемы. Трэба спыніць далейшую эскалацыю канфлікта, каб ён не перайшоў да грамадзянскай вайны. Той жа Штробеле выступае за павялічэнне колькасці міжнародных назіральнікаў. Зараз у Сірыі прысутнічаюць 300 замежных назіральнікаў. А по словах спадара Штробеле павінна быць мінімум некалькі тысяч.

Сітуацыю ў Сірыю Штробеле лічыць яшчэ больш складанай, чым у Лівіі.  Акрамя паўстанцкіх сіл і ваенных рэжыма прэзідэнта Асада, у краіне актынічаюць і іншыя, вельмі мілітарыстскі настроеныя групы, у тым ліку “Аль-Каіда”.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных