belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Сустрэча на Вісле

22 мая ў Варшаве адбылася сустрэча старышні БПЗ з кіраўніцтвам польскай партыі Зялёныя 2004.

Зялёныя 2004,  што відавочна з самой назвы,  узніклі на партыйным ландшафце Польшчы толькі ў 2004-ым годзе, аднак хутка сталі вядучай экалагчінай палітычнай сілай за Бугам.

Самай вядомай акцыяй польскіх Зялёных  з’яўляецца кампанія супраць будаўніцтва хуткаснай чыгункі Via Baltica,праз адзін з мясцовых запаведнікаў.

Акрамя таго польскія эколагі ўжо паспелі  паспрабаваць сябе на выбарах, найбольш паспяховымі з якіх для іх сталі мясцовыя выбары 2010-га. Па іх рэзультатам Зялёныя 2004 атрымалі прадстаўніцтва ў трох гарадскіх саветах і двух рэгіянальных сеймах.

Партыя Зялёныя 2004 шчыльна працуе еўрапейскімі зялёнымі партыйнымі структурамі, аднак, па словах яе лідараў, для польсікх Зялёных  таксама вельмі важна развіваць усходні азімут, у тым ліку кантактаваць з беларускімі калегамі.

Непасрэдным вынікам рандеву ў Варшаве было рашэнне пачаць практычную працу у двух накірунках: 1) зрабіць сталымі і рэгулярнымі кантакты партыйнага актыву абодвух арганізацый, 2) на базе польскай установы Зялёны Інстытут (вядомы сінк-тэнк)  наладзіць кааперацыю зялёных экспертаў – эколагаў  Польшчы і Беларусі.   

Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”