belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Зялёныя ў Брусэлі

8-10 мая па запрашэнні дэпутата Еўрапарламента Вернера Шульца ад фракцыі «Зялёныя/ Еўрапейскі Свабодны Альянс» (ЕСА) прадстаўнікі БПЗ наведалі Брусэль.

Госці з Беларусі - Аляксандр Лагутецёнак і Дзмітры Кучук змаглі азнаёміцца з работай гэтага дэпутата, фракцыі «Зялёных / ЕСА», Еўрапарламента, Еўракамісіі, а таксама наладзіць новыя і замацаваць старыя кантакты.
Праграма знаходжання была вельмі насычанай. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама нашы украінскія і нямецкія калегі.

Мерапрыемства пачалося з удзелу ў паседжанні фракцыі «Зялёныя / ЕСА», на якім абмяркоўвалася у тым ліку пытанне свабоднага і «сумленнай гандлю» з краінамі Усходняй Еўропы. Падчас паседжання паміж прадстаўнікамі БПЗ і Генеральным сакратаром Еўрапейская партыі Заляные Жаклін Крэмер адбылася не фармальная гутарка, падчас якой бакі яшчэ раз пацвердзілі свае намеры працягнуць плённае супрацоўніцтва.
Затым была канферэнцыя фракцыі Сацыял-дэмакратаў на тэму «Прысуд Юліі Цімашэнка». Дакладчыкамі (апанентамі) выступілі Рэнат Кузьмін, намеснік Генеральнага пракурора Украіны, які і курыраваў справу Цімашэнка, а таксама Мікаэл Люнгбо, былы пракурор і чыноўнік Еўракамісіі, а цяпер прадстаўнік Датксого Хельсінскага камітэта, які па даручэнні Еўрапарламента і Еўракамісіі склаў ... 4 даклада па гэтай справе.

Дыскусія была вельмі жывой і насычанай, дзе ўжо гледачы маглі задаць свае пытанні дакладчыкам.

Пасля гэтага прадстаўніца службы сэрвісу Еўрапарламента распавяла ўдзельнікам аб тым, як функцыянуе Еўрапарламент, узаемадзейнічаюць ўсе яго структуры паміж сабой а таксама з Саветам Міністраў ЕС і Еўракамісіяй, як прымаюцца законы і г.д.

Адразу пасля гэтага адбылася гутарка з Вернэрам Шульцам. Спадар Шульц нагадаў, што ў гэты дзень, 9 траўня, у ЕС адзначаецца Дзень Еўропы, і роўна 60 гадоў былі закладзены першыя вытокі ЕС (60 гадоў таму было створана Еўрапейскае аб'яднанне вугля і сталі, арганізацыя-папярэдніца ЕС). Вернэр Шульц шырока закрануў пытанне супрацоўніцтва ЕС, Еўрапарламента з Беларуссю.

Скончыўся першы працоўны дзень наведваннем паседжання Еўрапарламента, на якім абмяркоўвалася і прымаласе рашэнне аб пастанове Еўрапарламента прадпісаць ўсім мабільным аператарам кожны год зніжаць кошт паслуг роўмінгу, а з 2014 г. грамадзяне ЕС змогуць самастойна выбіраць аператара сувязі, выязджаючы за мяжу.
Увечары ўжо ў не фармальнай абстаноўцы адбылася гутарка прадстаўнікоў БПЗ з Вернэрам Шульцам, у ходзе якой бакі дамовіліся аб канкрэтных кроках супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння.

У другі дзень удзельнікі слухалі даклад кіраўніка аддзела Еўракамісіі па двухбаковых адносінамі з Беларуссю, Украінай і Малдовай Дугласа Кэрпентэна. Спадар Кэрпентэн распавёў таксама аб тым, як прасоўваецца праграма Усходняга партнёрства.
Так скончылася фармальная / рабочая частка паездкі. Перад тым, як паглядзець Брусэль з экскурсіяй, усе ўдзельнікі змаглі паабедаць ў сталовай Еўрапарламента, у якой дэпутаты, чыноўнікі ЕС, супрацоўнікі, асістэнты і ўсе могуць папалуднаваць разам, не зважаючы на пасады і тытулы.

БПЗ выказвае падзяку Вернэру Шульцу і яго асістэнтам за запрашэнне, цёплы прыём і спадзяецца на плённае супрацоўніцтва. 

Крыніца: Прэс служба Беларускай Партыі “Зялёныя”