belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Зялёныя супраць карычневых

Кіраўніцтва нямецкіх Зялёных далучыцца да антыфашысцкай маніфестацыі ў Дрэздэне.

13-га лютага у Дрездене кіраўнікі немецкай партыі Саюз 90- Зялёныя будуць ўдзельнічаць у дэманстрацыі пратэсту супраць маніфестацыі неанацыстаў.

Кожны год 13-га лютага ў гадавіну бамбардзіроўкі авіяцыяй саюзнікаў Дрэздэна ў 1944-ым годзе правыя радыкалы праводзяць у сталіцы Саксоніі акцыі ў памяць ахвяраў налёту.

На самой справе гэтыя дэфіле з’яўлюцца сродкам кансалідацыі правай радыкальнай субкультуры, маніфестацыяй яе агрэсіўных намераў, што заўжды выклікала пратэст грамадства. Тым больш зараз, пасля таго як у мінулым годзе ў Германіі была раскрыта сець неанацысцкай тэрарыстычнай групоўкі Нацыянал-сацыяльны супраціў ( NSU), якая супрацоўнічала з арганізатрамі акцыі ў Дрэздэне.

Паводле прэс-службы партыі Саюз 90-Зялёныя “Гісторыя тэрарыстычнай структуры NSU, якая мае шмат кантактаў на неанацысцкай сцэне, сведчыць пра  небяспеку, якую нясе правая ідэя. Грамадзянская супольнасць павінна паслядоўна супрацьстаяць гэтым тендэнцыям”.

Зялёныя таксама абураны фактамі паліцэйскага пераследу сяброў антыфашысцкага руху  з боку кансерватыўных уладаў Саксоніі. Як стала вядома ў мінулым лютым паліцыя праслушвала мабільныя тэлефоны каардынатараў антыфашыскіх акцый, у тым ліку дэпутатаў ад Зялёных у мясцовым зямельным парламенце.

“На фоне актывізацыі ультра правых нельга зразумець спробы крыміналізацыі антыфашысцкіх пратэстаў”, - паведамляе прэс –служба партыі.

Прэс служба Беларускай Партыі Зялёныя.