belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Германія. Зялёныя паўсюль

У нядзелю, 4 верасня 2011 г., у нямецкай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія адбыліся выбары ў зямельны парламент. Нямецкія зялёныя атрымалі 8,4% галасоў. Гэта лепшы вынік партыі за ўсю гісторыю у гэтай усходняй нямецкай зямлі. Нямецкія “Зялёныя” больш чым у два разы палепшылі свой вынік у параунанні з прошлымі выбарамі. Пяць гадоў таму нямецкія “зялёныя” атрымалі 3,4% галасоў у родным зямлі  канцлера ФРГ Меркель. Такім чынам, прадстаўнікі нямецкіх “зялёных“з’яўляюцца дэпутатамі парламентаў ўсіх 16 зямель ФРГ.

"Разам з“зялёнымі” кветкамі ў парламент прыйшлі таксамі і новыя ідэі", - сказала Клаўдыя Рот, Су-старшыня партыі нямецкіх “зялёных”.

Іншы пераможца выбараў – “Сацыял-дэмакратычнай партыія Германіі” Сацыял-дэмакраты застаюцца найбуйнейшай партыяй у рэгіёне, атрымаўшы 35,7% галасоў.

Былыя камуністы, партыя “Левыя” (Die Linke), атрымалі 18,4% галасоў.

Праіграўшыымі з'яўляюцца партыі-партнёры па ўрадавай кааліцыі на нацыянальным узроўні: Партыя хрысціянскіх-дэмакратаў (ХДС) страцілі 5,7% галасоў. А нямецкія лібералы (FPD) страцілі ўсе свае месцы ў зямельным парламенце.

У выніку гэта - ўдар па федэральнаму канцлеру Ангеле Меркель "Меркель і яе ўрад атрымалі рахунак за іх кепскую палітыку",- адзначае К.Рот.

Акрамя атрымання большай колькасці месцаў у парламенце зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, мэтай “Pялёных” было, каб партыя вельмі правых“Нацыяльная партыя Германіі” страціла месцы ў зямельным парламенце. Хоць партыя страціла частку галасоў у параўнанні з мінулымі выбарамі, ад яе ўсё яшчэ будзе пяць прадстаўнікоў.

Клаўдыя Рот:"З моцнай “зялёнай” сілай ў Мекленбург-Пярэдняй Памераніі мы пачнем дэмакратычны наступ і не пакінем месца для вельмі правых сіл".

Беларуская партыя “Зялёныя” жадае нямецкім “Зялёным” новых  перамог.

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”