belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Беларускія Зялёныя - сябры еўрапейскага інтэрнацыяналу зялёных партый

9-12 кастрычніка 2008 ў Парыжы адбыўся кангрэс Еўрапейскай Партыі Зялёных (ЕПЗ) у працы якога прынялі ўдзел дэлегаты Беларускай Партыі "Зялёныя" (БПЗ) .Пад час кангрэсу была разгледжана заява БПЗ аб тым, каб надаць беларускім зялёным статус партыі - назіральніка ў ЕПЗ. Кангрэс аднагалосна задавальніў просьбу БПЗ.

Статус партыі - назіральніка з'яўляецца пераходным для партый - кандыдатаў. Праз тры гады БПЗ адпаведна статуту ЕПЗ зможа патрабаваць поўнае сяброўства.

БПЗ разглядае сяброўства ў ЕПЗ як важны крок, якi узмацнiць пазiцыi беларускага экалагiчнага руху, iнтыгруе яго ў сумсветную барацьбу за зялёную грамадскую альтэрнатыву.

Еўрапейская Партыя Зялёных была заснаваная ў 1984 годзе. ЕПЗ з'яўляецца галоўным каардынуючым органам еўрапейскіх экалагічных партый. Галоўнымі прынцыпамі ЕПЗ з'яляюцца: экалогія, сацыяльная справядлівасць, дэмакратыя, талерантнасць, Еўрапейская Партыя Зялёных мае трэцюю па колькасці сяброў фракцыю ў Еўрапарламенце. Яе прадстаўнікі таксама уваходзяць ў структуры ЕС, адказныя за адносіны з Беларуссю. Гэтак дэпутат фракцыі Зялёных Елізабет Шродтер ўзначальвае камісію па беларускіх пытаннях пры Еўрапарламенце.
Прэс-служба БПЗ