belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Бясплатны гарадскі транспарт - базіснае патрабаванне сучаснага чалавецтва

Сёння да 1500 рублёў падаражэў грамадзкі траспарт у Мінску . А год таму квіток каштаваў усяго 700.

Мінгарвыканкам устанавіў кошт праяздных білетаў. На адзін від транспарту праяздны на месяц будзе каштаваць 61600 рублёў, на дэкаду — 21600, на два віды транспарту — адпаведна 82400 і 28900, на чатыры віды — адпаведна 111100 і 39000 рублёў.

Пры чем па дадзеных (http://www.belta.by/), сёлета гэта першае падаражэнне праезду ў грамадскім транспарце Мінску.  І наўрад апошняе, калі сыходзіць з прынцыпаў цанавай палітыкі мэрыі. Мінсктранс скардзіцца на тое, кошт квітка за карыстанне гарадскім грамадзкім транспартам акупляе  30 адсоткаў выдаткаў ад агульнага кошта праезда.

Каментарый маладзёвай группы  БПЗ: «Дык чаму транспарт можа быць бесплатным разам з адукацыяй і медыцынай?  Прабачце калі ласка, але ці варта нам плаціць дадатковаму абслугоўваючаму персаналу за працу над стратнай галіной гаспадаркі? Я маю на увазе: кантралёраў, рэвізораў, кандуктараў, гандляроў квіткамі і г.д.  Чаму мы не можам пазбавіцца ад непатрэбных выдаткаў на гэтыя, па сутнасці, “рудзементарныя” віды прафесій, чым зменшым кошт перавозак?

Неабходна зразумець, што дзяржава заўсёды будзе павінна фінансава субсідаваць грамадзкі транспарт, з-за яго стратнасці. Акрамя скарачэня штату непатрэбнага персаналу можна знізіць выдаткі за кошт інавацый, як то развіццё рэйкавага транспарту, электрафікацыя існых маршрутаў аўтобусаў і замена іх на тралейбусныя, бо каэфіцэнт карыснага уздзеяння электрарухавіка як мінімум у дваразы большы за рухавік унутранага запальвання.

Свабода перасоўвання па горадзе вызваліць студэнтаў, пенсіянераў і іншыя фінансаваненадзейныя  групы насельніцтва ад бар'ераў, што толькі паспрыяе транспартнай галіне. Чаму студэнты, чые філіялы ВУЗ-аў, якія знаходзяцца на ўскрайку горада павінны плаціць за транспарт, улічваючы тое, што яны ітак дыскрымінаваны з-за неабходнасці губляць час на перасоўванне, у параўнанні з тымі, каму непатрэбна карыстацца аўтобусам каб патрапіць  у ВУЗ з інтэрната?

Добра што зараз у Мінску для іх праезд бесплатны, дык а чым астатнія горш?

Аплата праезда у горадзе зжывае сябе, бо гэта накладвае шматлікія цяжкасці для жыхароў  горада, турыстаў, камунальных службаў якія павінны ажыццяўляць продаж квіткоў і г.д.

 Калі абапірацца на міжнародны досвед, то шматлікія гарады ужо перайшлі на сістэму аплаты транспартнай сістэмы праз падаткабалажэнне, а не праз марнаванне рэсурсаў у выглядзе сістэмы квіткоў, сярод іх: Балтымор, Сіэтл... (ЗША), Калгары (Канада), Кіруна (Швецыя), Бангкок (Таіланд), дзевяць гарадоў Францыі, Хасэльт у Бельгіі ды іншыя (http://freepublictransports.com/city/).

Дарэчы горад, дзе існуе сістэма Free Public transports  ёсць і ў Беларусі, гэта Мікашэвічы. Гэта горад дзе няма гарадскога транспарту акрамя аўтобусаў горна-здабываючага камбіната “Граніт”, таму ўсе карыстаюцца імі, прычым абсалютна бесплатна.

Спадзяемся, Мінск хутка таксама адмахнецца ад непатрэбных працоўных месцаў кантралёраў і першым распачне транспартную інавацыю ў краіне»

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёныя