Беларуская партыя Зялёныя » Навіны

Новы курс Зялёных дапаможа Грэцыі выйсці з крызісу. Частка 2
Працяг тэксту плану  Зялёнай экалагічнай партыі Грэцыі па выхаду краіны з палітычнага і эканамічнага крызісу.

Умацаванне сацыяльнай і экалагічнай інфраструктуры ў барацьбе з фінансавымі праблемамі (дэфіцыт, доўг, гандлёвы баланс)

Трэба прадвігаць стратэгічны план сучаснай сацыяльнай салідарнасці, якая мэтава накіравана на падтрымку і дапамогу тым людзям, якія жывуць у нястачы, а таксама пакладзе канец распаўсюджванню бюракратыі і хабарству. Сюды адносяцца:

Фарміраванне стратэгіі і іерархіі прыярытэтаў у дачыненні да размеркавання сродкаў з фондаў ЕС. Мэта – кампенсаванне стратаў прыбыткаў грамадзяе праз пашырэнне сацыяльнай і экалагічнай інфраструктуры і грамадзянскага дабрабыту (асабліва ў сферах аховы здароўя, адукацыі, пенсіённага забеспячэння, сацыяльнай салідарнасці, якасці жыцця ў жылых раёнах, транспарт і г.д.). Такім чынам кожнаму будзе дана магчымасць весці годнае жыццё, нават калі сямейны бюджэт радыкальна зменьшыўся.

Стварэнне сучаснай сеткі сацыяльнай абароны людзей і груп, якія ў цяперашні час сутыкнуліся з пагрозай беспрацоўя і сацыяльнай ізаляцыі і маргіналізацыі.

Аднаўленне даверу паміж грамадзянамі, дзяржавай ў новай палітычнай сістэме

Патрэбны грамадскія дэбаты па фундаментальнай рэформе функцыянавання інстытутаў, абнаўленні і змене палітычнай сістэмы а таксама канстытуцыйнае ўмацаванне змен у напрамку больш шырокай дэмакратыі.

Стварэнне адчування і вопыту роўнасці перад законам з дапамогай крымінальнага пераследу і пакарання тых, хто злоўжывае службовым становішчам у мэтах асабістага ўзбагачэння.

Барацьба супраць ўхілення ад выплаты падаткаў і падатковага махлярства, праверка ўсіх маёмасных адносін дзяржаўных чыноўнікаў і партыйных функцыянераў, якія ў той ці іншай форме прымалі ўдзел ў заключэнні дзяржаўных кантрактаў. Рэпатрыяцыя незаконна набытых актываў у дзяржаўную казну.

Ініцыятыва на еўрапейскім узроўні ў падаткаабкладанні прыватных актываў вышэй пэўнай вышыні. У адпаведнасці з прапановай сумеснай ініцыятывй Зялёных Грэцыі і Нямеччыны.

Стварэнне парламентам незалежнай камісіі па расследаванні, якае павінна збіраць дадзеныя і дакументаваць рашэнні, якія прывялі краіну да банкруцтва. І ў залежнасці ад гэтага камісія распавядзе, ці ёсць і якая частка доўгу стала прычынай адыёзных рашэнняў, а якая – вынікам стратэгічна няправільнага выбау.

Гарантаваныя межы Грэцыі з боку ЕС і ў рамках пагадненняў з суседнімі дзяржавамі і прыпынення ваенных праграм на бліжэйшыя 5 гадоў.

Зялёныя формы гаспадаркі, інавацый, зялёных інвестыцый

Нам патрэбен распрацаваны ў дыялоге з грамадствам план рэформаў на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Для гэтага умовы для зялёных інавацый і набыцця сацыяльна адказных, зялёных інвестыцый павінны быць выпрацаваны, у асноўным, сярэднімі і сацыяльнымі прадпрыемствамі. Зварот у мінулае да да-экалагічнага спосабу мыслення і мадэлі дзеяння 1950-ых і 1960-ых гг. прывядзе толькі да таго, што яшчэ большы экалагічны доўг дабавіцца да фінансавага доўгу з высокімі сацыяльнымі выдаткамі.

Пераарыентацыя эканомікі і спажывання рэсурсаў ўключаюць у сябе:

Актывізацыя сельскай мясцовасці шляхам развіцця арганічнага земляробства і жывёлагадоўлі, розных форм эка-і агратурызму ў спалучэнні з развіццём сучаснай і гнуткай сацыяльнай інфраструктуры і сістэм сацыяльнага забеспячэння (ахова здароўя, адукацыя, узрост, узровень беспрацоўя);

Устойлівыя формы рыбалоўлі і марскіх ахоўных раёнаў для захавання біяразнастайнасці ў моры і дадатковых прыбыткаў для рыбакоў і жыхароў прыбярэжных раёнаў, устойлівае абыходжанне з адходамі, воднымі і прыроднымі рэсурсамі а таксама ахоўнымі тэрыторыямі, пашырэнне праграм для аднаўлення біяразнастайнасці;

Энергазберажэнне і энергаэфектыўнасць будынкаў;

Развіццё аднаўляльных крыніц энергіі і сетак, праз фонды прамых інвестыцый з мэтай незалежнасці ад выкапнёвых відаў паліва, асабліва ад шырокага імпарту нафты; муніцыпалізацыя значных рэсурсаў, якія сённа накіраваны ў імпарт нафты;

Экалагічныя пераўтварэнні гарадскога асяроддзя, пабудаванне сацыяльна-экалагічных жылых раёнаў, накіраваных на сацыяльную інтэграцыю сацыяльна слабых груп насельніцтва і мігрантаў.

Нам патрэбны:

Новыя прыярытэты ў падтрымку праектаў: ​​у першую чаргу трэба развіваць праектаы і праграмы, якія падтрымліваюць пераход да зялёнай эканомікі і ствараюць новыя працоўныя месцы, усталёўваюць сувязь паміж рознымі сектарамі эканомікі (напрыклад, турызм і вытворчасць высакаякасных біяпрэпаратаў), ствараюць сацыяльныя і экалагічныя інфраструктуры, неабходныя для грамадзян і абароны навакольнага асяроддзя, і спрыяюць сацыяльнай згуртаванасці, ліквідацыі дыскрымінацыі і сацыяльнай ізаляцыі.

Умацаванне фінансавых рэсурсаў муніцыпалітэтаў: трэба фінансаваць рэгіяналізацыю эканамічных цыклаў з эфектам стварэння працоўных месцаў на мясцовым узроўні. Прыкладам эканамічнай рэгіяналізацыі з’яўляецца пераход ў вытворчасці энергіі з выкапнёвага паліва на аднаўляльныя крыніцы энергіі і большая эканоміі энергіі. Гэты паварот можа быць дасягнуты тым, што ён прыносіць карысць рэгіёнам. Гэта той выпадак, калі прытрымліваюцца “Зялёных планаў”, якія выкарыстоўваюць мясцовыя аднаўляльныя крыніцы энергіі праз прыватныя інвестыцыйныя кампаніі, і такім чынам ствараюцца працоўныя месцы і новыя магчымасці для занятасці і дэцэнтралізацыі для маладых людзей, а грошы зноў укладваюцца ў мясцовую эканоміку, якія сёння выкарыстоўваецца для імпарту нафты.

Карэкціроўка падатковай сістэмы: Падатковая сістэма павінна быць перабудавана на садзейнічанне занятасці, зялёных і сацыяльных інавацый а таксама мясцовых, высокай якасці і экалагічна чыстых прадуктаў на мясцовым/рэгіянальным узроўнях (напрыклад, больш нізкі ПДВ на прадукты, якія паступаюць з наваколля або вырабляюцца пры выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі і ў экалагічна чыстых метадаў, адмена празмерна высокага падаткаабкладання працы і г.д.). Такім чынам, з памяншэннем забруджвання навакольнага асяроддзя можна таксама дасягнуць больш працы і сацыяльнага забеспячэння.

Крыніца: Прэс-служба беларускай Партыі “Зялёныя”

Новы курс Зялёных дапаможа Грэцыі выйсці з крызісу. Частка 1.
Нікос Крізогелас, дэпутат Еўрапарламента ад Зялёнай экалагічнай партыі Грэцыі, прапанаваў план выхаду Грэцыі з крызісу. Магчыма гэтыя прапановы таксама  будуць карыснымі у якасці антыкрызіснай праграмы для Беларусі. Прапануем першую частку артыкула.

Вось што прапаноўваюць Зялёныя Грэцыі:

Крызіс бюджэта Грэцыі ператварыўся ў сур’ёзны эканамічны і сацыяльны крызіс. Гэта звязана з сур’ёзнымі структурнымі недахопамі і праблемамі краіны (на ўзроўнях сацыяльных арганізацый, кіравання развіцця і спажывецкай мадэлі, дамінуючых каштоўнасцей і г.д.), уласцівасцю грэцкай палітычнай сістэмы, памылковай і неэфектыўнай палітыкай ўрада ў апошнія дзесяцігоддзі . Акрамя таго, гэта звязана і з структурнымі праблемамі еўразоны і памылкамі еўрапейскага кіраўніцтва, якое павінна было своечасова, эфектыўна і дальнабачна развіць і правесці развітую еўрапейскую стратэгію па барацьбе з крызісам у зоне еўра і краінах Паўднёвай Еўропы. Палітыка дыктату апынулася неэфектыўнай.

Ўрэгуляванне крызісу ў Грэцыі патрабуе змяненняў на трох узроўнях:

Еўрапейскі узровень: рэформа ЕС і зоны еўра, фарміраванне агульнай эканамічнай палітыкі і кіравання, дэманстрацыя сапраўднай еўрапейскай салідарнасці, каб паскорыць неабходныя рэформы, палітычная інтэграцыя ЕС, адпаведныя прылады для ажыўлення эканомікі (еурааблігацыі, павелічэнне бюджэту ЕС, аказанне тэхнічнай дапамогі і г.д.); падтрымка краін Паўднёвай Еўропы ў паспяховай рэалізацыі неабходных палітычных, сацыяльных, эканамічных і падатковых рэформ разам, а не супраць грамадства. І зрабіць гэта трэба ў бліжэйшы час.

Нацыянальны ўзровень: адказ ад цяперашняй катастрафічнай  палітыкі і стварэнне ў дыялоге з грамадствам новага плану рэформ, па якім адначасова атрымаецца зрабіць сацыяльна- экалагічны “зялёны” паварот у эканоміцы, забеспячэнне ўстойлівасці і сацыяльнай згуртаванасці, удасканаленне кіравання дзяржаўнымі фінансамі і стварэнне значнай колькасці рабочых месцаў. Гэта патрабуе актывізацыі жыццёвых сіл грамадства, рэірархізацыі каштоўнасцяў, зялёных і сацыяльных інавацый а таксама эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання сродкаў ЕС.

Рэгіянальны і мясцовы ўзроўні: фарміраванне стратэгічнага плана ўстойлівага развіцця, сацыяльнай згуртаванасці, збліжэння і занятасці 2012-2020 для кожнага рэгіёну. І як вынік – распрацоўка нацыянальнага стратэгічнага плана.

Калі мы ўласна сустракаемся з крызісам і жадаем пабароць яго прычыны, мы павінны зрабіць вынікі з памылак мінулага, свядома змяніць каштоўнасці і мець магчымасць ставіць новыя палітычныя і сацыяльныя прыярытэты. Грамадству Грэцыі трэба зараз перайсці з фазы гневу і пратэстаў да свядомай спробы распрацаваць знізу альтэрнатыўны план выхада з крызісу. Адпаведна наша грамадства павінна прымаць рашэнні адносна свайго будучыні, але і адносна ролі, якую яно жадае гуляць на еўрапейскім узроўні.

Бяспечнае жыццё грамадства ў наступныя гады не зможа трымацца на атрыманні прыбытку і пераследзе асабістых мэтаў. Таму нам, як грамадству, неабходна распрацаваць новую стратэгію, арыентаваную на развіццё сацыяльнай і экалагічнай інфраструктуры, каб кампенсаваць страты значнай часткі нашых даходаў. Мэтавые паляпшэнне сацыяльнай інфраструктуры і доступу да дзяржаўных паслугах – ахова здароўя, транспарт, адукацыя і жыллё – могуць кампенсаваць сённяшняю страту даходаў. У той жа час паварот эканомікі да інавацый і зялёных тэхналогій павіен быйь асноўным інструментам стварэння новых працоўных месцаў і сацыяльна значнай эканамічнай дзейнасці.

Адміністрацыйная рэформа

Неабходна адміністрацыйная рэформа ў бок большай гнуткасці, эканамічнай, экалагічнай і сацыяльнай эфектыўнасці ў інтарэсах кожнага грамадзяніна і ўсяго грамадства. Таксама  патрэбна ўзаемадзеянне супрацоўнікаў дзяржаўнага сектара, абапірацца на прапановы экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, падтрымка кампетэнцый і патэнцыяла работнікаў дзяржаўнага сектара, абапіраючыся на добрыя прыклады і вопыт іншых еўрапейскіх краін. Заахвочванне ініцыятыў знізу ў спалучэнні з палітыкай абсалютнай нецярпімасці ў дачыненні да карупцыі абмяжуюць марнатраўнасць, партыйнасць, кумаўство і неэфектыўнасць ў дзяржаўным сектары.

Выхад з крызісу не дасягнуць праз роспуск адміністрацыйнага апарату і масавыя звальненні дзяржаўных служачых без перспектыў на працаўладкаванне на годную і адпаведную кваліфікацыі пазіцыю. Колькасць дзяржаўных служачых можа быць зменшана за кошт на развіцця “трэццяга”, сацыяльнага сектара, у спалучэнні з стымулам да добраахвотнага выхаду з звычайнай занятасці на дзяржаўнай службе. Дзякуючы працы ў сумесных сацыяльных прадпрыемствах, гэтыя супрацоўнікі разам з беспрацоўнымі і з прыватнага сектара прыйдуць ў новыя адносіны супрацоўніцтва з дзяржаўным сектарам. Такім чынам, адначасова можна дасягнуць наступных мэтаў: рэарганізацыя кіравання, актывізацыя навыкаў супрацоўнікаў, якія сёння задыхаюцца ў бюракратычным дзяржаўным сектары, занятасць маладых беспрацоўных і дадатак даходаў работнікаў за кошт новых крыніц фінансавання.

Працяг будзе

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёных”

Грошы пад нагамі: смеццеперапрацоўчая галіна ў чаканні сфармуляваных правілаў гульні
Дзмітрый Кучук, намеснік старшыні БПЗ, дырэктар  смеццесарціровачнай станцыі распавёў выданню Новы Час пра праблемы сектару перапрацоўкі адыходаў.

Горы смецця на зямлі, плывучыя айсбергі з пластыку — тэхнічны прагрэс пакідае пасля сябе тысячы тон адходаў. Але чалавек знайшоў спосабы здабычы грошай з тых самых гор смецця. Дырэктар прыватнага прадпрыемства «Смеццесарціровачная станцыя Заходняя» Дзмітрый Кучук ведае: грошы валяюцца пад нагамі і зусім не пахнуць. Для гэтага трэба паглядзець на смецце як на рэсурс і задзейнічаць закон ды… эстэтыку.

— Да 2010 года ў Беларусі ў галіне перапрацоўкі другасных рэсурсаў назіраўся некаторы пад’ём — былі інвестыцыі, ставілі кантэйнеры для дыферэнцыраванага збору смецця. У 2010 годзе заканадаўства змянілася — адмянілі экалагічны падатак, і перастаў фарміравацца бюджэт для фінансавання гэтай сферы, чым раней займалася міністэрства гандлю, у прыватнасці канцэрн «Белрэсурсы». Цяпер галіна ў даволі сумным стане, бо інвестыцый няма. Наколькі я ведаю, адпаведны ўказ, які будзе рэгуляваць сферу перапрацоўкі адходаў, чатырнаццаць разоў уносілі на разгляд ураду, але яго так і не падпісалі. Указ можа і не надта добры, але ў ім ёсць некаторыя схемы для працы. І калі нарматыўны дакумент будзе прыняты, гэта дасць штуршок для развіцця галіны.

— Шмат прадпрыемстваў у Беларусі працуюць у гэтай сферы?

— Раней было даволі шмат з сегменту дробнага і сярэдняга бізнэсу, было нямала індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаліся зборам макулатуры, ПЭТ-бутэлек, шкла. Цяпер гэта не вельмі выгодна, бо няма так званых датацый. Каб збіраць вялікія аб’ёмы другаснай сыравіны, патрэбныя смеццявозы, кантэйнеры, спецтэхніка. У Мінску ў гэтай сферы працуюць каля пяці буйных прадпрыемстваў, якія імкнуцца нешта рабіць і зарабляць.

— Вы гаворыце пра нізкую рэнтабельнасць, але ёсць меркаванне, што смеццеперапрацоўка — гэта хіба што не грошы з паветра. У чым падвох?

— Прыбытак быў, калі ў Беларусі дзейнічаў экалагічны падатак. У той час мы сапраўды развіваліся. Напрыклад, прадпрыемствы, якія забруджваюць асяродак — завод «Coca-Cola», Мінскі завод безалкагольных напояў, — былі вымушаныя сплачваць грошы ў бюджэт. Калі фірма, якая займаецца перапрацоўкай другасных рэсурсаў, атрымлівае гэтыя грошы, яна можа развівацца, займець прыбытак. Калі гэтых грошай няма, то галіна становіцца амаль нерэнтабельнай. Гэтыя грошы з падатку — наогул не датацыя, а абавязальніцтва для прадпрыемстваў ва ўсім цывілізаваным свеце: хто забруджвае, той і плаціць. У Еўропе, калі прадпрыемства вырабляе прадукцыю ва ўпакоўцы, то яно мусіць ці заключыць дамову на яе перапрацоўку з адпаведнымі фірмамі ці сплаціць грошы ў бюджэт. Гэтая схема працавала ў Беларусі да 2010 года, і тады мы набывалі кантэйнеры, смеццявозы — развіваліся. Мы заключалі дамовы з прадпрыемствамі, якія пералічвалі нам грошы, і выконвалі свае абавязальніцтвы. У нас быў участак, каб перапрацоўваць ПЭТ-бутэлькі. Мы драбілі іх і прадавалі ў Расію на хімкамбінаты. Увогуле, у Беларусі ёсць два заводы ў Магілёве, дзе магчымая падрыхтоўка якаснай сыравіны з ПЭТ-адыходаў, то бок іх мыццё і драбленне.

Хачу адзначыць, што ў Беларусі практычна захавалася савецкая нарыхтоўчая сістэма. У Белкаапсаюза, камунальных прадпрыемстваў ёсць прыёмныя пункты. Лёгкія адыходы, як то макулатура з крамаў, у аб’ёме збору складаюць каля 70% — гэта многа. Цяпер прыкрылі збор металаў, бо ў цяжкія 1990-я гады вельмі многа кралі. А ўвогуле, добра, што ў нас ёсць пункты нарыхтоўкі і гэтая другасная сыравіна не ідзе на сметнік.

— Якім чынам вы збіраеце тыя ж ПЭТ-адыходы?

— Асноўны збор ідзе на палігонах адходаў. У Барысаве цягам месяца збіраюць каля сямідзесяці тон ПЭТ-бутэлек. За гэта плацяць людзям у адмысловых нарыхтоўчых пунктах. Зручна, бо ўсё ў адным месцы, не трэба нікуды ездзіць. На кожным палігоне ёсць людзі, якія гатовыя збіраць макулатуру, пластыкавыя бутэлькі. У Мінску іх прыкладна чатырыста чалавек. Як правіла, гэта асобы без пэўнага месца жыхарства, мы іх называем санітарамі. Чым для іх прывабная гэтая праца — грошы выплачваюцца сёння на сёння. Сабраў за дзень тону бутэлек — і атрымаў заробак.

— За дзень уручную сабраць тону ПЭТ-бутэлек?!

— Гэта падаецца, што многа (усміхаецца). Вялікі мех вагой прыкладна трыццаць кілаграмаў чалавек збірае за пятнаццаць хвілін. За дзень можна зарабіць 200–300 тысяч рублёў. У прыёмных пунктах працуюць нарыхтоўшчыкі, якія і кантралююць звалкі, ладзяць збор рэсурсаў, яны таксама атрымліваюць частку ад гэтай сумы. Калі ж чалавек займаецца яшчэ і зборам металалому, макулатуры, то ўвогуле «падымае» някепскія грошы. Так што бамжы не зусім і бедныя людзі, калі не лянуюцца. Праўда, на жаль, гэтыя грошы хутка абменьваюцца ў бліжэйшай краме на танны алкаголь.

— Атрымліваецца, што ў вас нестандартныя партнёры ў працы. Ёсць нейкія асаблівасці супрацоўніцтва з імі?

— З імі трэба размаўляць не звысоку, а на роўных. Абавязкова трэба трымаць слова — калі паабяцаў заплаціць, то грошы мусіш прывезці ў той жа дзень. Інакш ніхто не будзе з табой працаваць. Яшчэ адзін штрых: палігон бытавых адыходаў — гэта сур’ёзны аб’ект. Там выпрацоўваецца метан, таму палігоны часта гараць, а затушыць гэтыя пажары складана. Людзі, якія там працуюць ці жывуць, добра пра гэта ведаюць. І ў выпадку нейкага «прэсавання» іх, наездаў, пачынаюць палохаць падпаламі. І падпалы насамрэч здараюцца.

— Ці лёгка знайсці чалавека, які гатовы працаваць на смеццявозе, на лініі сарціроўкі, усё ж умовы не надта прыемныя?

— Я быў на смеццеперапрацоўчым комплексе ў Францыі, дзе зарабляюць 1 400 еўра ў месяц. Работнікі там не надта высокай кваліфікацыі, і на іншых працах яны могуць прэтэндаваць на заробак каля 600–800 еўра. І таму людзі трымаюцца за сваю працу, імкнуцца зарабляць. У Штатах, мне распавядалі, у гэтую сістэму ўвогуле складна ўладкавацца, патрэбныя рэкамендацыі! У Беларусі ў КУП «Экарэс», да прыкладу, заробкі заўжды былі неблагія.

Наколькі я ведаю, часам у смеццевых адыходах знаходзяць блокі цыгарэт. Але не памятаю, каб на звалках знаходзілі нейкія каштоўнасці. Хаця, магчыма, людзі не прызнаюцца.

— Вы прапануеце айчынным вытворцам паставіць на ўпакоўку распрацаваны вамі знак «Эка кропка», распавядзіце, што гэта за ідэя?

— Эканамічны рост і ахова навакольнага асяроддзя звязаныя. Экалагічныя стандарты могуць служыць эфектыўным інструментам прасоўвання тавараў і паслуг.

Наша кампанія прапануе заключыць дамовы на збор макулатуры, шкла і пластыка, і мы даём магчымасць размясціць на ўпакоўцы знак «Эка-кропка». Гэта дазволіць данесці да спажыўцоў пасланне аб тым, што кампанія з’яўляецца сацыяльна адказнай арганізацыяй, сур’ёзна падыходзіць да аховы навакольнага асяроддзя і клапоціцца пра здароўе насельніцтва нашай краіны. Спачатку цікаўнасць да такой ідэі праявіў «Савушкін прадукт», але да справы не дайшло. Мяркую, што з адпаведнай культурай для пакупніка гэта было б знакам прэстыжу, сігналам, што вытворца сапраўды адказна ставіцца да навакольнага асяроддзя. Але праект не выклікаў інтарэсу, нашы вытворцы папросту не бачаць у гэтым сэнсу.

— Як бы вы ацанілі экалагічную культуру беларусаў і айчынных прадпрыемстваў?

— Беларусы даволі дысцыплінаваная нацыя. У нас людзі здольныя хутка падтрымліваць новыя ініцыятывы. Але для гэтага патрэбныя ўмовы. На маю думку, каб змяніць стаўленне да збору і перапрацоўкі смецця, трэба падумаць пра эстэтычны бок. Кантэйнеры трэба зрабіць яркія, чыстыя, бо калі стаіць іржавая смярдзючая скрынка, то падыходзіць да яе не надта хочацца. Таксама варта падумаць пра экалагічнае выхаванне дзяцей — патлумачыць ім з маленькага ўзросту, як і куды трэба выкідаць смецце. Мусіць быць сацыяльная рэклама, грамадскія арганізацыі, што прапануюць і рэалізуюць такія праграмы

Смецце каштуе вялікіх грошай. І мы маглі б зарабляць на тым, што закопваем. Найперш трэба інвеставаць у тэхналогіі, прыцягваць заходні досвед, браць іх абсталяванне, комплексы для перапрацоўкі.

— А заходнія інвестары гатовыя сюды ісці?

— У нас ужо працуюць кампаніі з заходнім капіталам. Напрыклад, сур’ёзная міжнародная карпарацыя «Remondis». Яна мае вялікую сетку з больш чым 500 прадстаўніцтвамі ва ўсім свеце і працуе ў 21 еўрапейскай дзяржаве, а таксама ў Кітаі, Японіі, Расіі, на Тайвань і ў Аўстраліі. Яны працуюць і ў Мінску — набылі каля дзесятка смеццявозаў, кантэйнеры. Ім далі для абслугоўвання тры сталічных раёны. Але, наколькі я ведаю, пакуль што «Remondis» далей не развіваецца, бо хоча, каб былі сфармуляваныя «правілы гульні». Гэта паказальны факт. Да слова, у іх варта было б павучыцца арганізацыі працы. Раней тры сталічных раёны абслугоўвалі каля сарака смеццявозаў, а яны закрылі гэты аб’ём пяццю машынамі. Палічыце, якая эканомія на заробках, паліве. Увогуле, Еўропа ў сферы збору і перапрацоўкі смецця наперадзе планеты. Там прыгожыя смеццявозы, кантэйнеры. Еўропа справілася з гэтым пытаннем за кошт высокага ўзроўню жыцця, тэхналогій, заканадаўчай базы. Калі б мы сябравалі з Еўрасаюзам, то маглі б мець нешта падобнае.

— Які мусіць быць стартавы капітал, каб пачаць працу ў галіне перапрацоўкі другасных рэсурсаў?

— Цяжка сказаць — усё залежыць ад запытаў. Некаму дастаткова і на палігон пайсці. Але гэта бізнэс, які можна пачаць амаль з нуля, бо гэтыя грошы ў нас пакуль ляжаць пад нагамі. Канешне, аб’ём фінансавых укладанняў будзе ўплываць на маштаб прадпрыемства.

Крыніца: Новы Час

Улады адказалі Зяленым
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (далей Мінпрыроды) і адміністрацыя Ленінскага раену Мінску разглядзелі зварот БПЗ па пытанню будаўніцтва гатэльнага комплекса на тэрыторыі парку імя 40-годдзя Кастрычніка

З лістом БПЗ на адрас дзяржаўных устаноў можна пазнаёміцца тут.

Як гаворыцца ў адказе Міністэрства “ўлічваючы занепакоенасць грамадзян наконт будаўніцтва рэстарана (на месцы грамадскага туалета) і гасцінічнага комплексу “Пекін”, а таксама планаванай вырубкі значнай колькасці дрэў на разгляданай тэрыторыі, Мінпрыроды звярнулася з лістамі ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт (далей – Мінгарвыканкам). Мінпрыроды прапануе Мінгарвыкаму узгодніць месцазнаходжане рэстарана за межамі ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны, прыняць меры па захаванні памятнага знака, усталяванага ў гонар параду партызан, і недапушчэнню руху аўтатранспарту па тэрыторыі лесу-паркавай зоны. Па інфармацыі, накіраванай Мінгарвыканкамам у адрас Мінпрыроды, дадзеныя прапановы ўлічаны: пад месца размяшчэнне рэстарана будзе прапанаваная іншая пляцоўка, памятны знак захаваны, прыняты меры па недапушчэнні руху аўтатранспарту па дарожках парку. Існуючая  веладарожка будзе захавана”.

Таксама Мінпрыроды інфармуе, што “прапанавала Мінгарвыканкаму правесці нараду з удзелам зацікаўленых дзяржаўных органаў з мэтай выпрацоўкі ўзгодненага рашэння па максімальным захаванні азелянёнай тэрыторыі зоны. У выніку – па дадзеным пытанні праведзена дзве нарады ў камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама”.

У сваю чаргу адміністрацыя Ленінскага раена ў сваім лісце абяцае, што “Пры ўзвядзенні гасцініцы будуць максімальна захаваны зялёныя насаджэнні, у стаўленні якіх забудоўшчык прыняў на сябе абавязак рабіць вырубку вылучна ў межах плана забудовы. Пачалася праца па высадцы кампенсацыйных пасадак на тэрыторыі Парку 40-годдзя Кастрычніка. Плануецца ажыццявіць масавую высадку дрэў (каля 500 штук) на тэрыторыі парку і прылеглых тэрыторыях”.

БПЗ намерана пазнаёміць усе грамадскія арганізацыі, якія зацікаўленыя ў сітуацыі вакол парку, з поўным тэкстам дакументаў.

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зяленыя”

Зялёныя Еўрапарламенту за больш эфектыўныя санкцыі
Міністры замежных спраў ЕС дамовіліся аб пашырэнні абмежаванняў на паездкі і замарожванні актываў ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх улад у адказ на працяг дрэннай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У Зялёных Еўрапарламенту свая кропка гледжання.

Еўрапейскія Зяленыя лічаць, што нават гэтыя меры не будуць эфектыўнымі, і заклікалі да больш шырокіх і эфектыўных эканамічных санкцый, якія будуць пры гэтым прымяняцца. Каментуючы вынікі паседжання міністраў замежных спраў ЕС, Вернер Шульц, які адказвае за знешнюю палітыку фракцыі Зялёных у Еўрапарламенце, заявіў наступнае:

“Новае пашырэнне мер супраць рэжыму Лукашэнкі, узгодненнае міністрамі замежных спраў ЕС, наўрад ці што-небудзь зменіць. Існуючыя забароны на паездкі і замарожванне актываў у дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі не змаглі дасягнуць жаданага выніку. Гэта проста пашырэнне мер да большай колькасці асоб, якое не прывядзе да якога-небудзь паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Калі ЕС сур’ёзна ставіцца да рэпрэсій у Беларусі, міністрам замежных спраў неабходна ўвесці ўсёабдымныя, але мэтавыя эканамічныя санкцыі супраць кампаній і бізнесменаў, якія непасрэдна падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Увядзенні санкцый супраць адной ці двух кампаній не дае неабходных ванікаў.  ЕС з’яўляецца самым буйным пакупцом беларускай сталі, калійных і нафтапрадуктаў, а ў апошнія гады гандлёвыя сувязі нават пашырыліся. ЕС павінен рушыць услед прыкладу ЗША і прызнаць, што толькі эфектыўныя эканамічныя санкцыі прымусіць перагледзець сваю палітыку.”

Санкцыі павінны быць звязаны з выразнымі ўмовамі: вызваленьне ўсіх палітычных зняволеных і іх поўная рэабілітацыя. ЕС не павінен пагаджацца з любымі абяцанкамі: аб’явы Лукашэнка наконт палітычных зменаў на сённяшні дзень абсалютна пустыя. Усё больш і больш праваабаронцаў атрымліваюць суровыя прысуды па сфабрыкаваных доказах, як, напрыклад, Алесь Бяляцкі. А рэжым пакарання ў дачыненьні да ўжо асуджаных асобаў стаў больш жортскі.”

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”

Антыатамная вясна пачалася ў Вільне
27 студзеня у Вільне з удзелам прадстаўніка Беларускай Партыі “Зялёныя” адбылася канферэнцыя «Антыатамная вясна», якую арганізавала партыя «Літоўскі рух зялёных».

Канферэнцыя была прысвечана планам літоўскіх “Зяленых” ініцыяваць правядзенне агульнанацыянальнага рэферэндуму па пытаннях будаўніцтва і эксплуатацыя атамнай электрастанцыі ў Літве. Адпаведна з літоўскім заканадаўствам, дзеля таго каб арганізаваць рэферэндум неабходна назбіраць 300.000 подпісаў цягам трох месяцаў.

Сярод запрошаных удзельнікаў былі су-старшыні фракцыі Зяленыя/Еўрапейскі свабодны альянс (Greens\EFA) Рэбека Хармс (Rebecca Harms) парламенце і лідар польскіх “Зяленых” Дарюш Швед (Dariusz Szwed).

Зялёныя” Літвы актыўна выступаюць супраць будаўніцтва ўсіх АЭС у рэгіёне – літоўскай, беларускай і расійскай. Пры гэтым “Зялёныя” мяркуюць, што калі Літва першай адмовіцца ад свайго ядзернага праекта, яна атрымае маральную перавагу перад расейцамі і беларусамі і зможа патрабаваць ад іх аналагічных крокаў на самым высокім узроўні

Нагадаем, што селета ў Літве ўвосень адбудуцца парламенцкія выбары

Прэс-служба: Беларускай Партыі «Зяленыя»

Зялёныя ЗША: нет новай вайне!
Кандыдаты ад амерыканскай партыі “Зялёных” на пост прэзідэнта ЗША і лідары партыі патрабуюць пазбегнуць ваеннай канфрантацыі з Іранам.

Як вядома з-за апошніх санкцый ЕС і ЗША супраць Ірана, урад якога абвінавачваюць у стварэнні сваёй ядзернай праграмы, рэзка абвастрылася сітуацыя на Бліжнім Усходзе. Эксперты не выключаюць хуткай вайны паміж Захадам і Іранам.

У сувязі з апошнімі падзеямі Партыя “Зялёных” ЗША прыняла рэзалюцыю, ў якой выступае супраць вайсковай інтэрвенцыі ў Іран. Зялёныя параўналі цяперашнюю рыторыку адміністрацыі Обамы з непацверджанымі сцвярджэннямі пра планы Ірана адносна ядзернай зброі з ашуканскімі апраўданнямі Буша, якія 10 год таму сталі алібі для нападу на Ірак.

Таксама сітуацыю праракаментавалі лідары партыі Зялёных і партыйныя кандыдаты на пост прэзідэнта ЗША на выбарах гэтага году.

Джілл Стайн, кандыдат на вылучэнне на пост прэзідэнта ад партыі “Зялёных” на выбарах 2012-го года: “Пагрозы нападу на Іран спрыяюць напружаным адносінам, якія  здольныя выліцца ў буйны канфлікт. Калі ЗША высутупаюць супраць ядзерных намераў Ірана, то ў якасці першага кроку для разрадкі напружанасці мы павінны прызнаць, што ніякая краіна не мае “права” валодаць ядзернай зброяй. Уладанне такой зброяй любой краінай з’яўляецца імпульсам для таго, каб іншыя пачалі вытворчасць сваіх атамных бомб”.

Кент Месплей, кандыдат на вылучэнне на пост прэзідэнта ад партыі “Зялёных” на выбарах 2012-го года: “Калі ЗША сур’ёзна ставяцца да вырашэння канфлікту на Блізкім Усходзе, мы павінны паменшыць спажыванне нафты і тым самым пакончыць з падтрымкай  нафтаздабываючай індустрыі. Нароўні з узнікненнем праблемы глабальнага пацяплення, амерыканскія нафтавыя апетыты прывялі да агрэсіўнай ваеннай палітыкі супраць багатых нафтай краін – Ірак і Лівія. А таксама ўмацавалі наша партнёрства з дыктатурамі, якія пастаўляюць нафту, напрыклад Саудаўская Аравія.

Майкл Кэнні, лідэр Зялёных штату Фларыда: “Хоць урад Ірана – рэпрэсіўная тэакратыя, якая душыць іншадумства, ён не ўяўляе бягучай пагрозы ЗША. У той жа час ваяўнічасць ЗША у час адміністрацый Буша і Обамы прывяла да войн з трыма мусульманскімі краінамі (Ірак, Афганістан, і Лівія). Калі ЗША нападуць на Іран, гэта дыскрэдытуе Штаты як нейтральнага пасрэдніка  ў рэгіёне і ўзмоцніць ужо і так выбуховую сітуацыю.”

Прэс-служба Беларускай Партыі “Зяленыя”

Маю права на парк
Актывісты БПЗ дапамаглі каналу БелСАТ зняць ролік пра канфлікт вакол сталічнага парку імя 40-годдзя Кастрычніка.

На канале БелСАТ у рамках праграмы “Маю права” пры дапамозе актывістаў БПЗ зроблены сюжэт пра канфлікт вакол мінскага парку імя 40-годдзя Кастрычніку.

Нагадаем, што 26 снежня 2011 года пачалася вырубка парку 40-годдзя Кастрычніка ў Мінску. На месцы парку плануюць пабудаваць гасцінічны комплекс “Пекін”. Абураныя жыхары суседніх раёнаў патрабуюць перанесці месца будаўніцтва ў іншае месца. Грамадзянскую ініцыятыву супраць вырубкі парку падтрымала таксама Беларуская Партыя “Зялёныя” .

Ролік пра сітуацыю наконт будаўніцтва парку  можна паглядзець тут.

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”

Бабруйск супраць “некляеўшчыны” па – амерыканску
Сябра Цэнтральнага Савету БПЗ з Бабруйску асудзіў забойства жывёлы на палітычнай глебе

Увесь свет шакіравала навіна з ЗША: Джакоб Бурріс (Jacob Burris), актывіст прагрэсіўнай Дэмакратычнай партыі з штату Арканзас, прыйшоў у мінулую нядзелю 22-га студзеня да хаты і пабачыў, што яго хатні кот забіты. Цела хатняга ўлюбленца знаходзілася каля уваходу ў дом Джакоба. На целе ката яго крывёю было напісана “Ліберал”.

Надпіс яўна сведчыць пра палітычны матыў забойцы. Джакоб Бурріс працуе ў выбарчым штабу кандыдата ад Дэмакратычнай партыі ў кангрэс штату. Гэта адзіны ліберальны кандыдат ў акрузе.

Усе эколагі ЗША і штату Арканзас, уключаючы мясцовую партыю Зялёных, асудзілі злачынны акт. Спачуване гаспадару забітага ката даслаў таксама Дмітры Серабракоў, сябра Цэнтральнага Савету Беларускай Партыі “Зялёныя”.

Дмітры Серабракоў мяркуе, што няма сумневаў у палітычным падтэксце забойства. “У свой час вядомы амерыканскі пісьменнік Уільям Берроуз напісаў тэкст, прысвечаны жывёлам, у якім адзначыў, што каты – ад прыроды лібералы”, – кажа сп. Серабракоў.

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”

Чарговы парадокс мірнага атаму
Нават прыхільнікаі атамнай энергетыкі нявольна прызнаюць, што БелАЭС есць альтэрнатыва.

Інтэрв’ю намесніка акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Михалевіча на старонках выдання Рэспубліка за 19-ае студзення безумоўна павінна было стаць чарговым укладам у справу прапаганды будаўніцтва БелАЭС, якой, калі верыць ураду, як вядома няма альтэрнатывы.

Аднак, калі прачытаць інтэрв’ю Міхалевіча, ўзнікаюць сумневы наконт “безальтэрнатыўнасці” мірнага атаму.

Аляксандр Міхалевіч: “Не ўсё ўсведамляюць такі парадаксальны факт: у самы халодны зімовы дзень Беларусь выкарыстоўвае ледзь больш 60 адсоткаў магутнасцяў сваіх электрастанцый, і ў той жа час пачынаючы з сярэдзіны 90-х гадоў мы імпартуем электраэнергію ў аб’ёме ад 10 да 30 адсоткаў ад запатрабаванага аб’ёму  штогод. Што такое? Амаль палова магутнасці нашай энергасістэмы – гэта кандэнсацыйныя Бярозаўская і Лукомльская ДРЭС. Яны старыя, пабудаваны ў 60-е – пачатку 70-х гадоў, а таму параметры іх абсталявання адпавядаюць узроўню тэхнікі таго часу і недацягваюць да сучасных патрабаванняў. У выніку атрымліваецца, што вытворчасць энергіі на іх абыходзіцца адчувальна даражэй, чым набыццё больш таннай электраэнергіі ва Ўкраіне і Расіі”.

Відавочна супярэчнасць – чаму б простая не выкарыстаць рэсурсы існуючых ДРЭС не на 60, а на 100 працэнтаў і цалкам вырашыць праблему імпарту энергіі?. Гэта ж думка прыходзіць і журналісту Рэспублікі. Ён разважае: “У дужках тут слушна заўважыць, што нядрэнна было б рэканструяваць свае састарэлыя ДРЭС, што абыйшлося б танней, чым будаўніцтва АЭС”.

Пасля быццам напужаныя сваімі крамольнымі думкамі, журналіст і візаві уводзяць размову ў іншы бок.

Аднак пытанне застаецца аlкрытым – а чаму б сапраўды не заняцца мадэрнізацыяй існуючых ДРЭС замет таго, каб будаваць небяспечны і дарагі атамны аб’ект? Прынамсі хацелася б пачуць ад улады аргументаваны адказ на гэта пытанне.

Крыніца Прэс-служба Беларускай Партыі Зяленыя