Беларуская партыя Зялёныя » Люстэрка прэсы

Грошы пад нагамі: смеццеперапрацоўчая галіна ў чаканні сфармуляваных правілаў гульні
Дзмітрый Кучук, намеснік старшыні БПЗ, дырэктар  смеццесарціровачнай станцыі распавёў выданню Новы Час пра праблемы сектару перапрацоўкі адыходаў.

Горы смецця на зямлі, плывучыя айсбергі з пластыку — тэхнічны прагрэс пакідае пасля сябе тысячы тон адходаў. Але чалавек знайшоў спосабы здабычы грошай з тых самых гор смецця. Дырэктар прыватнага прадпрыемства «Смеццесарціровачная станцыя Заходняя» Дзмітрый Кучук ведае: грошы валяюцца пад нагамі і зусім не пахнуць. Для гэтага трэба паглядзець на смецце як на рэсурс і задзейнічаць закон ды… эстэтыку.

— Да 2010 года ў Беларусі ў галіне перапрацоўкі другасных рэсурсаў назіраўся некаторы пад’ём — былі інвестыцыі, ставілі кантэйнеры для дыферэнцыраванага збору смецця. У 2010 годзе заканадаўства змянілася — адмянілі экалагічны падатак, і перастаў фарміравацца бюджэт для фінансавання гэтай сферы, чым раней займалася міністэрства гандлю, у прыватнасці канцэрн «Белрэсурсы». Цяпер галіна ў даволі сумным стане, бо інвестыцый няма. Наколькі я ведаю, адпаведны ўказ, які будзе рэгуляваць сферу перапрацоўкі адходаў, чатырнаццаць разоў уносілі на разгляд ураду, але яго так і не падпісалі. Указ можа і не надта добры, але ў ім ёсць некаторыя схемы для працы. І калі нарматыўны дакумент будзе прыняты, гэта дасць штуршок для развіцця галіны.

— Шмат прадпрыемстваў у Беларусі працуюць у гэтай сферы?

— Раней было даволі шмат з сегменту дробнага і сярэдняга бізнэсу, было нямала індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаліся зборам макулатуры, ПЭТ-бутэлек, шкла. Цяпер гэта не вельмі выгодна, бо няма так званых датацый. Каб збіраць вялікія аб’ёмы другаснай сыравіны, патрэбныя смеццявозы, кантэйнеры, спецтэхніка. У Мінску ў гэтай сферы працуюць каля пяці буйных прадпрыемстваў, якія імкнуцца нешта рабіць і зарабляць.

— Вы гаворыце пра нізкую рэнтабельнасць, але ёсць меркаванне, што смеццеперапрацоўка — гэта хіба што не грошы з паветра. У чым падвох?

— Прыбытак быў, калі ў Беларусі дзейнічаў экалагічны падатак. У той час мы сапраўды развіваліся. Напрыклад, прадпрыемствы, якія забруджваюць асяродак — завод «Coca-Cola», Мінскі завод безалкагольных напояў, — былі вымушаныя сплачваць грошы ў бюджэт. Калі фірма, якая займаецца перапрацоўкай другасных рэсурсаў, атрымлівае гэтыя грошы, яна можа развівацца, займець прыбытак. Калі гэтых грошай няма, то галіна становіцца амаль нерэнтабельнай. Гэтыя грошы з падатку — наогул не датацыя, а абавязальніцтва для прадпрыемстваў ва ўсім цывілізаваным свеце: хто забруджвае, той і плаціць. У Еўропе, калі прадпрыемства вырабляе прадукцыю ва ўпакоўцы, то яно мусіць ці заключыць дамову на яе перапрацоўку з адпаведнымі фірмамі ці сплаціць грошы ў бюджэт. Гэтая схема працавала ў Беларусі да 2010 года, і тады мы набывалі кантэйнеры, смеццявозы — развіваліся. Мы заключалі дамовы з прадпрыемствамі, якія пералічвалі нам грошы, і выконвалі свае абавязальніцтвы. У нас быў участак, каб перапрацоўваць ПЭТ-бутэлькі. Мы драбілі іх і прадавалі ў Расію на хімкамбінаты. Увогуле, у Беларусі ёсць два заводы ў Магілёве, дзе магчымая падрыхтоўка якаснай сыравіны з ПЭТ-адыходаў, то бок іх мыццё і драбленне.

Хачу адзначыць, што ў Беларусі практычна захавалася савецкая нарыхтоўчая сістэма. У Белкаапсаюза, камунальных прадпрыемстваў ёсць прыёмныя пункты. Лёгкія адыходы, як то макулатура з крамаў, у аб’ёме збору складаюць каля 70% — гэта многа. Цяпер прыкрылі збор металаў, бо ў цяжкія 1990-я гады вельмі многа кралі. А ўвогуле, добра, што ў нас ёсць пункты нарыхтоўкі і гэтая другасная сыравіна не ідзе на сметнік.

— Якім чынам вы збіраеце тыя ж ПЭТ-адыходы?

— Асноўны збор ідзе на палігонах адходаў. У Барысаве цягам месяца збіраюць каля сямідзесяці тон ПЭТ-бутэлек. За гэта плацяць людзям у адмысловых нарыхтоўчых пунктах. Зручна, бо ўсё ў адным месцы, не трэба нікуды ездзіць. На кожным палігоне ёсць людзі, якія гатовыя збіраць макулатуру, пластыкавыя бутэлькі. У Мінску іх прыкладна чатырыста чалавек. Як правіла, гэта асобы без пэўнага месца жыхарства, мы іх называем санітарамі. Чым для іх прывабная гэтая праца — грошы выплачваюцца сёння на сёння. Сабраў за дзень тону бутэлек — і атрымаў заробак.

— За дзень уручную сабраць тону ПЭТ-бутэлек?!

— Гэта падаецца, што многа (усміхаецца). Вялікі мех вагой прыкладна трыццаць кілаграмаў чалавек збірае за пятнаццаць хвілін. За дзень можна зарабіць 200–300 тысяч рублёў. У прыёмных пунктах працуюць нарыхтоўшчыкі, якія і кантралююць звалкі, ладзяць збор рэсурсаў, яны таксама атрымліваюць частку ад гэтай сумы. Калі ж чалавек займаецца яшчэ і зборам металалому, макулатуры, то ўвогуле «падымае» някепскія грошы. Так што бамжы не зусім і бедныя людзі, калі не лянуюцца. Праўда, на жаль, гэтыя грошы хутка абменьваюцца ў бліжэйшай краме на танны алкаголь.

— Атрымліваецца, што ў вас нестандартныя партнёры ў працы. Ёсць нейкія асаблівасці супрацоўніцтва з імі?

— З імі трэба размаўляць не звысоку, а на роўных. Абавязкова трэба трымаць слова — калі паабяцаў заплаціць, то грошы мусіш прывезці ў той жа дзень. Інакш ніхто не будзе з табой працаваць. Яшчэ адзін штрых: палігон бытавых адыходаў — гэта сур’ёзны аб’ект. Там выпрацоўваецца метан, таму палігоны часта гараць, а затушыць гэтыя пажары складана. Людзі, якія там працуюць ці жывуць, добра пра гэта ведаюць. І ў выпадку нейкага «прэсавання» іх, наездаў, пачынаюць палохаць падпаламі. І падпалы насамрэч здараюцца.

— Ці лёгка знайсці чалавека, які гатовы працаваць на смеццявозе, на лініі сарціроўкі, усё ж умовы не надта прыемныя?

— Я быў на смеццеперапрацоўчым комплексе ў Францыі, дзе зарабляюць 1 400 еўра ў месяц. Работнікі там не надта высокай кваліфікацыі, і на іншых працах яны могуць прэтэндаваць на заробак каля 600–800 еўра. І таму людзі трымаюцца за сваю працу, імкнуцца зарабляць. У Штатах, мне распавядалі, у гэтую сістэму ўвогуле складна ўладкавацца, патрэбныя рэкамендацыі! У Беларусі ў КУП «Экарэс», да прыкладу, заробкі заўжды былі неблагія.

Наколькі я ведаю, часам у смеццевых адыходах знаходзяць блокі цыгарэт. Але не памятаю, каб на звалках знаходзілі нейкія каштоўнасці. Хаця, магчыма, людзі не прызнаюцца.

— Вы прапануеце айчынным вытворцам паставіць на ўпакоўку распрацаваны вамі знак «Эка кропка», распавядзіце, што гэта за ідэя?

— Эканамічны рост і ахова навакольнага асяроддзя звязаныя. Экалагічныя стандарты могуць служыць эфектыўным інструментам прасоўвання тавараў і паслуг.

Наша кампанія прапануе заключыць дамовы на збор макулатуры, шкла і пластыка, і мы даём магчымасць размясціць на ўпакоўцы знак «Эка-кропка». Гэта дазволіць данесці да спажыўцоў пасланне аб тым, што кампанія з’яўляецца сацыяльна адказнай арганізацыяй, сур’ёзна падыходзіць да аховы навакольнага асяроддзя і клапоціцца пра здароўе насельніцтва нашай краіны. Спачатку цікаўнасць да такой ідэі праявіў «Савушкін прадукт», але да справы не дайшло. Мяркую, што з адпаведнай культурай для пакупніка гэта было б знакам прэстыжу, сігналам, што вытворца сапраўды адказна ставіцца да навакольнага асяроддзя. Але праект не выклікаў інтарэсу, нашы вытворцы папросту не бачаць у гэтым сэнсу.

— Як бы вы ацанілі экалагічную культуру беларусаў і айчынных прадпрыемстваў?

— Беларусы даволі дысцыплінаваная нацыя. У нас людзі здольныя хутка падтрымліваць новыя ініцыятывы. Але для гэтага патрэбныя ўмовы. На маю думку, каб змяніць стаўленне да збору і перапрацоўкі смецця, трэба падумаць пра эстэтычны бок. Кантэйнеры трэба зрабіць яркія, чыстыя, бо калі стаіць іржавая смярдзючая скрынка, то падыходзіць да яе не надта хочацца. Таксама варта падумаць пра экалагічнае выхаванне дзяцей — патлумачыць ім з маленькага ўзросту, як і куды трэба выкідаць смецце. Мусіць быць сацыяльная рэклама, грамадскія арганізацыі, што прапануюць і рэалізуюць такія праграмы

Смецце каштуе вялікіх грошай. І мы маглі б зарабляць на тым, што закопваем. Найперш трэба інвеставаць у тэхналогіі, прыцягваць заходні досвед, браць іх абсталяванне, комплексы для перапрацоўкі.

— А заходнія інвестары гатовыя сюды ісці?

— У нас ужо працуюць кампаніі з заходнім капіталам. Напрыклад, сур’ёзная міжнародная карпарацыя «Remondis». Яна мае вялікую сетку з больш чым 500 прадстаўніцтвамі ва ўсім свеце і працуе ў 21 еўрапейскай дзяржаве, а таксама ў Кітаі, Японіі, Расіі, на Тайвань і ў Аўстраліі. Яны працуюць і ў Мінску — набылі каля дзесятка смеццявозаў, кантэйнеры. Ім далі для абслугоўвання тры сталічных раёны. Але, наколькі я ведаю, пакуль што «Remondis» далей не развіваецца, бо хоча, каб былі сфармуляваныя «правілы гульні». Гэта паказальны факт. Да слова, у іх варта было б павучыцца арганізацыі працы. Раней тры сталічных раёны абслугоўвалі каля сарака смеццявозаў, а яны закрылі гэты аб’ём пяццю машынамі. Палічыце, якая эканомія на заробках, паліве. Увогуле, Еўропа ў сферы збору і перапрацоўкі смецця наперадзе планеты. Там прыгожыя смеццявозы, кантэйнеры. Еўропа справілася з гэтым пытаннем за кошт высокага ўзроўню жыцця, тэхналогій, заканадаўчай базы. Калі б мы сябравалі з Еўрасаюзам, то маглі б мець нешта падобнае.

— Які мусіць быць стартавы капітал, каб пачаць працу ў галіне перапрацоўкі другасных рэсурсаў?

— Цяжка сказаць — усё залежыць ад запытаў. Некаму дастаткова і на палігон пайсці. Але гэта бізнэс, які можна пачаць амаль з нуля, бо гэтыя грошы ў нас пакуль ляжаць пад нагамі. Канешне, аб’ём фінансавых укладанняў будзе ўплываць на маштаб прадпрыемства.

Крыніца: Новы Час

Маю права на парк
Актывісты БПЗ дапамаглі каналу БелСАТ зняць ролік пра канфлікт вакол сталічнага парку імя 40-годдзя Кастрычніка.

На канале БелСАТ у рамках праграмы “Маю права” пры дапамозе актывістаў БПЗ зроблены сюжэт пра канфлікт вакол мінскага парку імя 40-годдзя Кастрычніку.

Нагадаем, што 26 снежня 2011 года пачалася вырубка парку 40-годдзя Кастрычніка ў Мінску. На месцы парку плануюць пабудаваць гасцінічны комплекс “Пекін”. Абураныя жыхары суседніх раёнаў патрабуюць перанесці месца будаўніцтва ў іншае месца. Грамадзянскую ініцыятыву супраць вырубкі парку падтрымала таксама Беларуская Партыя “Зялёныя” .

Ролік пра сітуацыю наконт будаўніцтва парку  можна паглядзець тут.

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”

“’Хочацца верыць ў здольнасць уладаў пачуць голас народу”
Апошні выпуск газеты “Обозреватель” прысвяціў асобны артыкул праблеме вакол парку імя 40 годдзя Кастрычніка.

“На тэррыторыі парку пачалася будаўніцтва пяцізоркавай гасцініцы “Пекін”, для чаго патрэбна вырубіць частку паркавых дрэваў. Суседнія жыхары абураны, патрабуюць перанесці месца будаўніцтва ў іншае месца. Грамадзянскую ініцыятыву падтрымліваюць Беларуская Партыя “Зялёныя” і Мінпрыроды. Гарадскія ўлады сцвярджаюць, што  будзе вырубленая меншая частка парку, а вакол пасадзяць у тры разы больш дрэваў”,- піша “Обозреватель” ў нумары за 20-ае студзеня.

Уладзімір Валодзін, сябра Цэнтральнага Савету БПЗ, каменціруе па просьбе газеты сітуацыю:“ Хочацца верыць ў здольнасць уладаў пачуць голас народу і дамаўляцца, а не круціць заканадаўствам. Зразумела, што трэба шукаць новыя формы ўздзеяння на ўладу. Так некаторыя жыхары гатовыя выйсці на вуліцу з пікетамі. Анархісты забіваюць ў дрэвы цвікі. Мы плануем звярнуца ў кітайскае пасольства і папярэдзіць дыпламатаў пра тое, што будаўніцтва гасцініцы негатыўна адаб’ецца на іміджы краіны ў вачах беларусаў”.

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”

“Захаваць парк не толькі рэальна, але і неабходна”
У Мінску адбылася ўнікальная падзея: прадстаўнікі сталічных улад вырашылі абмеркаваць з грамадскасцю перспектывы забудовы парку Дружбы народаў.

Канфлікт разгарэўся з-за таго, што паўночна-усходнюю частку парку запланавалі да зносу. Тут павінны з’явіцца аб’екты культурнага, спартовага і побытавага значэння. Раней без усякіх грамадскіх абмеркаванняў улады высеклі фруктовы сад і пачалі будаваць будынак суду. У адказ у раёне  створана ініцыятыва супраць знішчэння паркавай зоны. На гэтым тыдні  прайшла сустрэча прадстаўнікоў грамадскасці са службоўцамі. Уладу прадстаўляла старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі Галіна Палянская. Праўда, у выніку сустрэчы грамадскасць і ўлада да нічога не дамовіліся.

Пра пазіцыю зялёных і перспектывы дыялогу ўлады і грамадскасці газеце Ежедневник распавёў Аляксандр Сыкало, адзін з лідараў БПЗ, дацэнт кафедры агульнай і клінічнай псіхалогіі гуманітарнага факультэта БДУ, старшыня “Мінскай экалагічнай рады”:

Аляксандр Сікало: “Мы жывём у розных рэальнасцях. З майго пункта гледжання захаваць парк не толькі рэальна, але і неабходна. Такіх “зялёных плям” у Менску вельмі трохі. А знайсці месца і пасольскаму мястэчку, і суду, і расійскаму цэнтру навукі можна ў іншых месцах. Гэтыя месцы неаднаразова называліся. Але, на мой погляд, у гэтай сустрэчы ёсць і дадатковы факт. Таму што адміністрацыя пачынае разумець, што нельга грэбаваць інтарэсамі людзей, тым больш, калі гэтыя інтарэсы гэтак востра і масава выяўляюцца, калі людзі збіраюць подпісы і даходзяць да парламента. Пры аналагічнай сітуацыі, напрыклад, у Берліне, і пытанняў з боку ўлад не паўстала. Раз насельніцтва не жадае знос, то такая актыўная пазіцыя не можа быць выпадковай. А ў нас дакараюць, што вакол пражывае 600 тысяч чалавек, а нейкія 600 жадаюць па-свойму. Але гэта тыповае падтасоўванне фактаў. Таму я лічу, што праблема не будзе вырашана. Але яна пасунулася з мёртвай кропкі. Мінску патрэбна праграма гарадского будаўніцтва. Цяпер яе няма. Таму і ўзнікаюць складанасці з рашэннем  шматлікіх пытанняў”.

Крыніца: Прэс служба Беларускай Партыі “Зяленыя”

“Увесці мараторый на будаўніцтва новых АЭС”
Удзельнікі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, арганізаванай з удзелам БПЗ, запатрабавалі ўвесці мараторый на будаўніцтва АЭС. – піша сайт Хартыя 97.

Удзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі «Атамная энергетыка – выклік навакольнаму асяроддзю, здароўю чалавека, эканоміцы і праву», якая прайшла ў Вільнюсе з 6 па 8 снежня, звярнуліся да ўрадаў еўрапейскіх краін, Еўрапарламенту, Еўракамісіі, Савету Міністраў АБСЕ і Камітэту Евроатома з патрабаваннем увесці мараторый на будаўніцтва новых і вывесці з эксплуатацыі ўжо дзейсныя АЭС у Балтыйскім рэгіёне.

Падчас гэтай канферэнцыі, якая праходзіла ў Сейме і мэріі Вільнюса, навукоўцы і эксперты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, рухаў, палітычных партый, а таксама грамадскія дзеячы з Вялікабрытаніі, Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Германіі, Літвы, Латвіі, Чэхіі, Беларусі і Расіі, абмеркавалі актуальныя праблемы атамнай энергетыкі, уключаючы эканамічныя, экалагічныя і таксама злучаныя з міжнародным правам.

Яны распаўсюдзілі адкрыты зварот да Савету Міністраў АБСЕ, які засядаў у гэтыя дні ў Вільнюсе, а таксама ўрадам краін ЕС, Еўрапарламенту, Еўракамісіі і Камітэту Евроатома, з патрабаваннем увесці мараторый на будаўніцтва новых АЭС, распрацоўкі плану вываду з эксплуатацыі існуючых атамных электрастанцый і замены іх устойлівымі энергетычнымі аб’ектамі і сістэмамі. Удзельнікі канферэнцыі заявілі таксама пра неабходнасць кантролю грамадскасці, адказнага і прафесійнага падыходу да праблемы з ядзернымі адыходамі і вываду з эксплуатацыі існуючых АЭС, спынення афіцыйнага выкарыстання састарэлай мадэлі вызначэння радыяцыйных рызык для здароўя людзей.

«Фукусіма яшчэ разоў паказала, што прынцыпы бяспекі, дэкларуемыя МАГАТЭ, парушаюцца, а шкода ад выкарыстання атамнай энергетыкі сёння значна перавышае яе карысць, Цяперашняе пакаленне не вырашыла праблемы ўтылізацыі ядзерных адыходаў. Гэтыя адыходы захоўваюць сваю небяспеку да мільёна гадоў. Такім чынам, выкарыстанне атамнай энергетыкі павінна быць спынена», – кажа Лінас Вайнюс, прадстаўнік літоўскай экалагічнай арганізацыі «Атгайя»..

Навукоўцы і эксперты раскрытыкавалі сітуацыю ў вобласці атамнай энергетыкі ў Балтыйскім рэгіёне і прывялі шэраг доказаў.

На іх думку аўтары запланаваных у наш час праектаў не падаюць доказаў эканамічнай мэтазгоднасці атамных электрастанцый. Радыяцыйныя рыскі, злучаныя эксплуатацыяй аб’ектаў ядзернай індустрыі, сёння недаацэньваюцца з-за выкарыстанні састарэлай мадэлі, распрацаванай у 50-е гады мінулага стагоддзя. Пры планаванні  аб’ектаў атамнай энергетыкі не ўлічаны апошнія палеогеалагічныя  даследаванні, што стварае дадатковыя высокія рыскі радыяцыйных аварый.

Практыка захавання алыходаў ядзернага паліва атамных электрастанцый у краінах Балтыйскага рэгіёна сёння не адказвае патрабаванням бяспекі і спалучана з рызыкай забруджвання тэрыторый рэгіёна.

Тыя нешматлікія выпадкі будаўніцтва АЭС, якія маюць месца ў Балтыйскім рэгіёне праходзяць з парушэннямі і нават сур’ёзнымі аварыямі (ЛАЭС-2, Расія). Краіны, якія прасоўваюць свае ядзерныя энергетычныя праграмы, пазбаўляюць сябе магчымасці развіцця ўзнаўляльнай устойлівай энергетыкі, паколькі на рэалізацыю праектаў новых АЭС плануецца выдаткаваць каласальныя сродкі падаткаплатнікаў у цяжкія для нацыянальных эканомік часы.

Адмысловую ўвагу эксперты надалі праектам трох атамных электрастанцый, Астравецкай, Вісагінскай і Балтыйскай. Яны ахарактарызавалі заявы афіцыйных асобаў пра эканамічную эфектыўнасць і бяспекі дадзеных АЭС як “вельмі сумніўныя”.

Грамадскія актывісты  і прадстаўнікі арганізацый, якія выступілі на Канферэнцыі паведамілі, што новыя АЭС, у прыватнасці, Астравецкая, Вісагінская і Балтыйская, навязваюцца жыхарам Балтыйскага рэгіёна шляхам прыняцця палітычных рашэнняў, з парушэннем міжнародных экалагічных канвенцый, без уліку меркавання грамадскасці, якое сёння склалася далёка не ў карысць атамнай энергетыкі. Яны адзначылі той факт, што сучаснае грамадства недаацэньвае так званы чалавечы фактар у ядзернай індустрыі, які гуляе вырашальную ролю пры радыяцыйных аварыях, і, у адрозненне ад іншых абласцей чалавечай дзейнасці, можа мець пагібельныя наступствы на працягу мільёна гадоў.

«Усяго ў Балтыйскім рэгіёне плануецца пабудаваць больш 16 атамных рэактараў на адлегласці нешматлікіх сотняў кіламетраў адзін ад аднаго. Гэтак высокая канцэнтрацыя небяспечных аб’ектаў ядзернай энергетыкі патрабуе асобнай, аб’ектыўнай і цвярозай адзнакі», – пракаментаваў Аляксей Яблакаў, сябра-карэспандэнт РАН, прафесар, доктар біялагічных навук, адзін з лідэраў руху “Зялёная Расія”.

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных

Грамадская думка vs палітыная воля
6-8-га снежня ў Вільнюсе прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Атамная энергетыка – выклік навакольнаму асяроддзю, здароўю чалавека, эканомікі і праву”, адной з арганізатараў была Беларуская Партыя “Зялёныя”. Рэпартаж Вольгі Хвоін, журналіста газеты Новы Час.

Літва катэгарычна супраць будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Па словах  прадстаўніка Літоўскага зялёнага руху, Беларусь не завершыла працу па інфармаваню суседзяў аб будаўніцтве АЭС, што мусіць быць зроблена згодна з Орхусскай канвенцыяй. Тым часам дамоўленасці аб выдзяленні Беларусі грошай на будаўніцтва АЭС ужо дасягнутыя

Па інфармацыі пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, Беларусь атрымлівае расейскі крэдыт для будаўніцтва АЭС на ільготных умовах. “Плануюцца стаўкі, па крайняй меры, ніжэй, чым сёння грэчаскія ці італьянскія даўгавыя абавязальніцтвы. Па-мойму, па стаўцы 5 працэнтаў з невялікім ў першыя пяць гадоў. Гэта значыць крэдыт ільготны , добры”, — мяркуе дыпламат. Паводле яго слоў, канчатковы кошт будаўніцтва АЭС будзе вызначаны пасля правядзення ўсіх дзяржаўных экспертыз. Цяпер праходзіць дзяржэкспертызу праект калінінградскай Балтыйскай атамнай станцыі, пасля чаго з улікам беларускіх умоў размяшчэння станцыі будзе пралічаны канчатковы яе кошт.

На будаўніцтва станцыі Расія выдзяляе Беларусі звязаны дзяржаўны крэдыт на суму да 10 млрд. Долараў.  АЭС. Згодна з умовамі крэдытавання, Расія аплаціць 90 працэнтаў кошту будучай АЭС, астатнія 10 працэнтаў будуць прафінансаваныя беларускім бокам. Крэдыт будзе выкарыстоўвацца на працягу 10 гадоў — тэрмін будаўніцтва АЭС, пасля чаго будзе пагаршацца на працягу 15 гадоў. Першапачаткова кошт будаўніцтва станцыі ацэньваўся ў 3,5 млрд долараў, потым называлася лічба ў 4 млрд. еўра, і нават да 12 млрд долараў.

Плануецца, што АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў агульнай магутнасцю да 2,4 тыс. МВт. Генпадрадчык будаўніцтва АЭС, расійская кампанія “Атамбудэкспарт”, заявіла аб гатоўнасці запуску першага энергаблока ў 2017 годзе. Другі блок АЭС плануецца запусціць у 2018 годзе. Эксплуатуючай станцыю арганізацыяй прызначаная Дырэкцыя будаўніцтва АЭС.

Праціўнікі будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі тлумачаць, што для пацярпелай ад аварыі на ЧАЭС краіны, атамная станцыя – гэта аграмадная дадатковая рызыка. А рэактар, які мяркуецца усталяваць на станцыі, не мае практычнага прымянення і будзе ўпершыню задзейнічаны на беларускай АЭС.

Асабліва негатыўна намер Беларусі пабудаваць атамную станцыю успрымае Літва. Астравецкая пляцоўка знаходзіцца ўсяго ў 50 кіламетрах ад Вільні. Ян Хаверкамп, дарадца па пытаннях палітыкі Грынпіс, на міжнароднай канферэнцыі ў Вільні “Ядзерная энергетыка – праблемы навакольнага асяроддзя, аховы здароўя, эканомікі і заканадаўства” заявіў, што цяпер атамнага рэнесансу ў свеце няма і быць не можа. А той факт, што ў балтыйскім рэгіёне ёсць шэсць праектаў АЭС, уключна з беларускай, паказвае на “адрыў ад глабальнай плыні”. Хаверкамп паведаміў, што “Грынпіс звярнуўся ў Еўрапейскія структуры для правядзення стрэс-тэстаў на АЭС, што размешчаныя побач з вялікімі гарадамі. Мусіць быць зроблены аналіз на выпадак аварыйных сітуацый і магчымасцяў эвакуацыі насельніцтва”. Прадстаўнік Грынпіса мяркуе, што Беларуская АЭС можа так і не дачакацца фінішу будаўніцтва, бо ў Беларусі могуць узнікнуць праблемы з фінансваннем гэтага праекту.

Намеснік старшыні Літоўскага Зялёнага Руху Лінас Вайніус, каментуючы планы краін балтыйскага рэгіёну пабудаваць атамныя станцыі, гаворыць, што найперш грамадскасці не хапае поўнай інфармацыі аб гэтых праектах, а таксама аб магчымх альтэрнатыўных прапановах. “Цяпер уражанне, што мы вярнуліся ў часы халоднай ваны, калі на атамную энергетыку ўскладаліся вялікія спадзевы, — гаворыць прадстаўнік “зялёных” Літвы. — Падавалася, што пасля закрыцця Ігналінскай АЭС для рэгіёна будзе больш спакойны перыяд, але намеры будаўніцтва перакрэслілі ранейшыя спадзевы”. Літва мае намер пачаць будаўніцтва Вісагінскай АЭС на пляцоўцы Ігналінскай атамнай станцыі, якая цяпер знаходзіцца ў стадыі закрыцця.

“У Літве, па апошніх апытаннях, 90 працэнтаў насельніцтва супраць літоўскага атамнага праекта. У любым выпадку ўрад мусіць прыйсці ў Сейм з праектам закона аб канцэсіі гэтай АЭС. І літоўскі праект на гэтым можа і накрыцца. Праекты ж Беларускай і Калінінградскай АЭС звязаныя  з палітычнай воляй канкрэтных персонаў, – гаворыць Казімерас Уока, член літоўскага парламенту — Я быў на зачыненай Ігналінскай АЭС, глядзеў колькі там адходаў, колькі будзе каштаваць яе зачніць і пеарканаўся, што атамная станцыя – самы глупы спосаб атрымаць энергію”.

Лінас Вайніўс адзначае агрэсіўную рэацыю лабістаў атамнай энергетыкі. “Мы ў Літве, нашыя калегі з  Беларусі і Расіі ведаюць, што любая крытыка АЭС успрымаецца як здрадніцтва. У гэтай атмасферы вельмі складана прваодзіць рацыянальную дыскусію. Але мы спадзяемся, пакуль не прадастаўленыя крэдыты, сітуацыю можна перагледзець”, — гаворыць Вайніус.

Беларускія ўлады спрабавалі правесці ў Вільнюсе грамадскія слуханні па Астравецкай атамнай станцыі. Але тады ўзніклі праблемы з якасцю пераклада і прысутныя людзі выказалі пратэст такім слуханням, калі значная частка інфармацыі для іх папрсту незразумелая. “Беларускі бок мяркуе, што ўжо ўсё завершана, але літоўскі бок з гэтым янзгодны. Мы, як прадстаўнікі грамадскасці трымаемся такой жа думкі. У рэальным жыцці мы бачым, што дамовы падпісваюцца, грошы выдзяляюцца, але практыка паказвае – можна грошы патраціць, але нічога не пабудаваць, — адзначае намеснік старшыні Літоўскага Зялёнага Руху Лінас Вайніус. — І я б вельмі хацеў, каб беларускае грамадства не пацярпела ад гэтых задумак уладаў, вам і так хапае розных цяжкасцяў. Навошта яшчэ ўвязвацца ў такі супярэчлівы праект? Калі вы і мы пойдзем далей са сваімі атамнымі праектамі, то ўсе рэсурсы, усе сілы ўладаў будуць скіраваныя мінавата на гэта. У выніку ні палітычнай увагі, ні фізічных сілаў не хопіць, каб развіваць энэргазберажэнне, альтэрнатыўныя крыніцы энергіі”.

На згаданай вышэй міжнароднай канферэнцыі быў падрыхтаваны адкрыты ліст да савету міністраў замежных спраў краін АБСЕ.  “Мы, прадстаўнікі грамадскасці, навукоўцы, эксперты і палітыкі форму еўрапейскіх краін … заклікаем Савет міністраў АБСЕ звярнуць увагу, што ядзерная энергетыка ставіць пад пагрозу саму бяспеку насельніцтва краін АБСЕ, як у нацыянальным, так і больш шырокім міжнародным кантэксце”. У лісе ёсць заклік-просьба дапускаць грамадскасць, незалежных спецыялістаў і навукоўцаў да прыняцця адказных рашэнняў па ядзернай энергетыцы, а таксама патрабаванне да наднацыянальных структур, адказных за бяспеку навакольнага асяроддзя, ўключыць пытанне аб ядзерных энергетычных праблемах у працу АБСЕ. “Мы патрабуем, сумленную ацэнку сітуацыі ў сусветнай ядзернай энергетыцы, мы заклікаем да мараторыя на новыя ядзерныя праекты”, — гаворыцца ў адкрытым лісце.

Крыніца: Прэс-служба Беларуская Партыя “Зялёныя”

Стварыць альтэрнатыву “альтэрнатыве”.
<samp>Юрый Глушакоў, намеснік страшыні Беларускай Партыі Зялёных даў інтэрв’ю выданню liva.com. ua (Украіна). Прапануем некаторыя фаргменты размовы.</samp>

liva.com. ua: У нас ва Ўкраіне вельмі папулярныя прадуктовыя тавары з Беларусі. Абывацель лічыць іх экалагічнымі, “сапраўднымі”, з “савецкай” якасцю. Наколькі абгрунтаваны гэты папулярны стэрэатып?

Юрый Глушакоў:  На самой справе Беларусь не з’яўляецца аазісам іншага метаду гаспадаркі ў параўнанні з Расіяй і іншымі краінамі былога СССР. Калі сапраўды выконваць усе экалагічныя стандарты, наша эканоміка стане банкрутам. Як у Расіі і Ўкраіне тут выкарыстоўваецца велізарная колькасць смакавых дадаткаў, кансервантаў і фарбавальнікаў. Тое, што беларускія тавары вельмі экалагічныя – гэта, галоўным чынам, піяр-тэхналогія. Быць можа, гэта часткова апраўдана – але, усёж гэта адмыслова сфармаваны імідж, які эксплуатуе памяць пра таннасць і якасць савецкіх прадуктаў, якая замацавалася ў народнай свядомасці.

Беларускія прадукты, напэўна, некалькі больш экалагічныя, але першым чынам з-за таго, што мы крыху пазней уцягнуліся ў рынкавую гонку. Сёння іх рэальная і надуманая экалагічнасць выкарыстоўваецца як камерцыйны брэнд. Але ў цэлым сітуацыя з якасцю прадуктаў ў нас развіваецца як і ва ўсіх краінах з капіталістычнай эканомікай – па шляху павелічэння прыбытку за кошт зніжэння  натуральнага складніку прадуктаў, актыўным выкарыстаннем харчовай “хіміі”.

liva.com. ua:  Я пісаў пра Зону адчужэння і яе спецыфічнай эканоміцы – у прыватнасці, нелегальны гандлаль радыёактыўным металам. Працаўнікі ўкраінскай Зоны адчужэння казалі, што ў Беларусі досыць эфектыўна праведзена працыапа ліквідацыі наступстваў аварыі – прынамсі, у параўнанні з Украінай. Ці так гэта насамрэч?

-Юрый Глушакоў: У Беларусі сапраўды мае месца кіравальнасць працэсаў, эфектыўная праца органаў выканаўчай улады.  Некаторыя нават завуць Беларусь Германіяй славянскіх краін. Аднак, на маю думку, гэта не вельмі вялікая добрая якасць , паколькі сістэма застаецца той жа. Цалкам магчыма, што ў Зоне ў нас парадку больш, чым ва Ўкраіне. Ды і лясы і тарфянікі, у адрозненне ад Расіі, у нас не гарэлі. Але канцэптуальны падыход да праблем Чарнобыльскай зоны такой жа, як і ў суседзяў.

Напярэдадні дваццацігоддзя аварыі Зону наведала камісія МАГАТЭ і іншых міжнародных структур. Было заяўлена, што сітуацыя добрая, былі вылучаны грошы міжнародных фінансавых структур. Частка тэрыторыі рэкультывавана, але ёсць праблема цэзія, бо перыяд паўраспаду не завяршыўся, і ніхто, акрамя асобных навукоўцаў, гэтай праблемай не займаецца.Скасаваны льготы чарнобыльцам – былі пратэсты, але ўлады не рэагуюць на сігналы з боку грамадства. Акрамя таго, будзе будавацца новая беларуская АЭС. І на грамадскія слуханні па гэтым пытанні незалежных эколагаў не пусцілі.

Цалкам інтэрв’ю можна прачытаць тут  http://liva.com.ua/yury-glushakov.html

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі «Зялёныя»

БПЗ адзін з лідараў па пазнавальнасці сярод палітычных партый
Адпаведна вынікам апытання газеты Обозреватель Зялёных ведаюць лепш за эсдэкаў і лібералаў.

Выданне “Обозреватель” у выпуску №44 (479) за 4 лістапада 2011 піша пра вынікі аднаго сацыялагічнага апытання. Прыкладна 120 чалавек адказалі на пытанне журналістаў газеты: “Якія палітычныя партыі Вам вядомыя?”. У выніку пра БПЗ ведаюць 3, 5 працэнтаў сярод апытаных. Акрамя Зялёных рэспандэнтам вядомыя наступныя партыі – БНФ (14,5%), Камуністычная партыя (7%). У гэты спіс таксама трапілі грамадцкія арганізацыі –  БРСМ (10%) і Малады Фронт ( 5%).

Каментар Алег Новікава, старышні БПЗ.

“Статыстыка газеты Обозреватель безумоўна цешыць. Па-першае гэта было адкрытае апытанне. Людзям не прапаноўваліся загадзя падрыхтаваныя версіі адказу. Рэспандэнты мелі самі ўзгадаць назвы партый, якіх у краіне прыкладна 15. Тое, што яны узгадвалі Зялёных. сведчыць пра тое, што нас ведаюць. У сваю чаргу гэта значыць, што мы працуем.

Акрамя таго наша партыя не мае буйнага матэрыяльнага або інфармацыйнага рэсурсу, не карыстаецца пратэкцыяй улады. Аднак гэта, як бачым, не стала перашкодай для таго, каб Зялёныя занялі дастойнае месца у дадзеным рэйтынгу”.

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”

Чаму Літва супраць БелАЭС?
Літва звярнулася ў сакратарыят міжнароднай Канвенцыі Эспо, якая рэгулюе ўзгадненне будаўніцтва АЭС, з просьбай прыпыніць ажыццяўленне беларускага праекта. Пра матывы літоўскага боку і рэакцыю Беларусі карэспандэнт “Белгазеты” размаўляе з сябром цэнтральнага савету Беларускай партыі “Зялёныя” Уладзімірам Валодзіным. Фрагменты інтэрв’ю.

- Якія аргументы выкарыстоўваюць праціўнікі будаўніцтва АЭС?

- Першы аргумент  - экалагічны. Дагэтуль не існуе рашэння праблемы з пахаваннем адыходаў АЭС. Іх трэба захоўваць шматлікія тысячы гадоў, а гэта вельмі дорага. І пакуль няма гарантый, што гэтыя адыходы ніколі не пранікнуць у навакольнае асяроддзе. Яшчэ адна праблема: любая АЭС, працуючы ў штатным рэжыме, штодня выкідвае адносна невялікую колькасць радыёнуклідаў у навакольнае асяроддзе. Лічу, што гэта таксама небяспечна. Да таго ж дагэтуль не пабудаваны бяспечныя АЭС. Як паказала “Фукусіма”, а да гэтага Чарнобыль, АЭС выбухаюць. І пакуль іх не зачыняць, застаецца рызыка тэхнагеннай катастрофы. А нават калі не будуць выбухаць, то з імі будуць здарацца іншыя інцыдэнты, звязаныя з выкідам радыёнуклідаў.

Другі аргумент – эканамічны. Без дзяржаўных датацый на ваенныя і мірныя атамныя праграмы атамная энергетыка эканамічна стратная. Ветраная энергетыка і іншыя выгляды альтэрнатыўных ці ўзнаўляльных крыніц энергіі – танней і выгодней. Яны акупляюцца.

Трэці аргумент: Беларусі не патрэбныя дадатковыя вытворчыя электраэнергетычныя магутнасці. Хапае існуючых электрастанцый.

Нарэшце, пакуль няма законных падстаў для будаўніцтва АЭС. Мы не правялі неабходныя працэдуры ў адпаведнасці з міжнародным і нацыянальным заканадаўствам. Мясцовая грамадскасць была пазбаўлена голасу ў гэтым праекце. Жыхары рэгіёна, дзе плануецца пабудаваць гэты аб’ект, пакуль не мелі магчымасці вольна выказацца за ці супраць яго. Спачатку трэба правесці ўсе працэдуры так, як належыць.

- Расійскія эксперты пацвярджаюць, што прапанаваны Беларусі рэактар удасканалены з пункту гледжання бяспекі і з’яўляецца высоканадзейным.

- Я магу паверыць, што з усіх рэактараў, якія прапануюцца, гэты найболей бяспечны. Але гэта яшчэ не значыць, што ён цалкам бяспечны. Гэта значыць, што ўсе астатнія яшчэ больш небяспечныя. На “Фукусіме” і ў Чарнобылі сапраўды выкарыстоўваліся іншыя тыпы рэактараў. Але гэта ж не значыць, што рана ці позна і на вода-вадзяным рэактары не адбудзецца аварыі сусветнага маштабу. Аварыі нацыянальнага маштабу ў розных краінах на вода-вадзяных рэактарах здараліся. Напрыклад, у 1979г. у ЗША на АЭС “Тры-Майл-Айленд”. Ніхто з незалежных экспертаў не гарантуе бяспекі атамных рэактараў.

Шматлікія вытворцы і пастаўшчыкі рэактараў прыкладаюць усе высілкі, каб паменшыць наступствы атамных аварый . Службоўцы “Росатома” заяўляюць, што пры правільным выкананні ўсіх працэдур будаўніцтва і эксплуатацыі яны гарантуюць бяспеку. А я не веру, што будаўніцтва і эксплуатацыя ў Беларусі будуць адбывацца ў адпаведнасці з нарматыўнымі правіламі.

- Вам здаецца, менавіта гэта не спадабалася Літве, афіцыйны Вільнюс бянтэжыць менавіта экалагічны бок праблемы?

- Дрэнна разбіраюся палітычных працэсах ў літоўскім урадзе. Але звычайныя жыхары Вільнюса, з якімі я меў магчымасць пагаварыць, супраць гэтага аб’екта. Яны не жадаюць сядзець на парахавой бочцы: ад ускраін горада да пляцоўкі пад АЭС – каля 30 км. Калі здарыцца аварыя, Вільнюс можа патрапіць у зону адсялення. Але нават калі аварыі не здарыцца, пры доўгай працы АЭС нейкія радыёнукліды могуць патрапіць з водамі Віліі, якія  плануецца выкарыстоўваць для астуджэння АЭС.

- Як гэта спалучаецца з тым, што літоўскія ўлады разглядаюць магчымасць будаўніцтва ўласнай АЭС?

- Асобныя літоўскія палітыкі дапускаюць падвойныя стандарты да будаўніцтва АЭС. Не думаю, што калі раптам літоўцы возьмуцца будаваць сваю АЭС, то яна будзе бяспечней беларускай. Гэта з аднаго гнязда птушкі. Тыя жыхары Вільнюса, з якімі я сустракаўся, адмоўна ставяцца да праекта, хоць Літве пасля зачынення Ігналины патрэбныя дадатковыя энергетычныя рэсурсы. Але ёсць усе ўмовы для таго, каб пабудаваць іх з выкарыстаннем узнаўляльных крыніц энергіі. АЭС – тэхналогія мінулага стагоддзя.

- Што можа распачаць Літва, каб перашкодзіць будаўніцтву БелАЭС?

- Наколькі я разумею, міжнародных механізмаў не вельмі шмат. Іншая справа, што Літве не давядзецца ўжываць ніякіх адмысловых санкцый, таму што я не веру, што ў Беларусі будзе свая АЭС. У краіны няма для гэтага рэсурсаў у час эканамічнага крызісу. Ёсць некалькі сцэнараў адмовы: ці адмова да будаўніцтва (калі ўлады сядуць за калькулятар і палічаць, што гэта эканамічна стратны праект), ці падчас будаўніцтвы – будзе стаяць долгострой і нагадваць пра нерэалізаваныя планы некаторых службоўцаў. Але АЭС у Беларусі ніколі не будзе ўведзена ў эксплуатацыю.

Поўны тэкст інтэрв’ю: http://belgazeta.by/20111024.42/320247061/

Прэс – служба Беларускай Партыі Зялёных

Пра апошнія вулічныя пратэсты на Захадзе
Услед за акцыяй «Захапі Уол-стрыт», што пачалася ў Нью-Йорку месяц таму, хваля вулічных пратэстаў пракацілася па ўсім свеце . Алег Новікаў, старшыня Беларускай Партыі “Зялёныя” падзяліўся з Радыё Рацыя сваімі меркаваннямі  наконт гэтых падзей.

Алег Новікаў: “Удзельнікі гэтых акцый пратэстуюць супраць улады і безадказнасці банкаў, беспрацоўя і сённяшняй фінансавай сістэмы, выступаюць за больш справядлівае размеркаване даходаў. Дыскусія пра крыніцу апошніх пратэстаў, а яна фактычна звязвае іх таксама з падзеямі ў Паўночнай Афрыцы, пачалася ўжо на пачатку гэтага года. На дадзены момант усе лічаць, што была створана вось гэта новая палітычная культура, у аснове якой ляжыць новая форма камунікацыі. Гэта – інтэрнэт, які дазваляе ствараць нейкія суполкі аднадумцаў. Гэтыя суполкі могуць вылучаць нейкія палітычныя лозунгі. І гэтыя суполкі могуць калектыўна дзейнічаць у абарону гэтых лозунгаў. Патрабаваць не толькі праз інтэрнэт, праз слова, але і праз нейкі практычны рух”.

Алег Новікаў лічыць, што “Беларусь у гэтым плане не знаходзіцца на перыферыі вулічных пратэстаў, што ахапілі многія краіны свету. Па яго словах, аб гэтым яскрава сведчаць “маўклівыя” акцыі пратэсту, што прайшлі ўлетку ў Беларусі і з’яўленне якіх ніхто не мог спрагназаваць”.

Цалкам інтэрв’ю Алега Новікава можна можна ў эфіры Радыё Рацыя ( глядзі графік праграм на www. new.racyja.com)

Па матэрыялах Радыё Рацыя