Радыяцыя: з чым яе ядуць?

Тэгі: 

Запрашаем на адкрытую лекцыю пра ўплыў  радыяцыі на арганізм чалавека. 

Якімі хітрымі шляхамі радыяцыя трапляе ў арганізм чалавека і якія змены адбываюцца з ім пад яе уплывам?
Чаму малыя дозы радыяцыі не менш небяспечныя, чым вялікія?
Што ўвогуле такое норма апрамянення і хто яе устанаўлівае?
Што такое тэорыя гормезиса і што будзе адбывацца з нашай эндакрыннай сістэмай у будучыні?
Пра гэта раскажа выпускніца экалагічнага універсітэта імя А.Д. Сахарава, эксперт у сферы медыцынскай экалогіі і радыебіялогіі Марыя Дзюбенка

Дата: 24 Сакавіка (пятніца)
Пачатак: 19.00
Адрас: праспект Машэрава, 17, офіс 607

Як дабрацца: шматпавярховы будынак прымыкае да забаўляльнага цэнтру "Белая вежа", першы пад'езд ад яе, трэба падняцца па доўгім пандусе ўверх, прайсці ў дзверы, справа будзе крама "Белгеадэзія" з картамі, наперадзе - прахадная. Праходзіце міма яе, налева да ліфта і прыступак, 6-й паверх, налева ад ліфта, офіс 607.

Арганізатары: Беларускія маладыя Зялёныя

Кантакт: +375 29 1299 260 Марыя