Аўтамабілізацыя і палітыка землекарыстання

Тэгі: 

Беларуская Партыя Зялёныя запрашае 24 сакавіка на публічную лекцыю Джона Росмэна "Аўтамабілізацыя і палітыка землекарыстання".

Машыны займаюць кожны свабодны метр гарадской прасторы ...

Пешаходы і веласіпедысты вымушаныя падладжвацца пад капрызы аўтаўладальнікаў ...

Зялёныя двары і дзіцячыя пляцоўкі ператвараюцца ў аўтамабільныя паркоўкі ...

Паветра атручваецца з-за вялікай колькасці выхлапаў ...

Аўтамабілізацыя Мінска пацягнула за сабой праблемы, якія прызнаюць нават самыя заўзятыя аўтамабілісты. Эксперт у галіне транспарту і гарадскога прасторы Джон Росмэн прапануе пашукаць шляхі вырашэння гэтых праблем, звярнуўшы ўвагу на палітыку землекарыстання.

Чаму атрымліваецца, што адны маюць на яе як быццам больш правоў, чым іншыя? Як зрабіць, каб яна выкарыстоўвалася сапраўды справядліва? Што такое субурбанізацыя і як гэта з'ява суадносіцца з беларускай рэальнасцю? Мы паспрабуем адказаць на гэтыя пытанні разам.

Дата: 24 Сакавіка (аўторак)
Пачатак: 19.00
Адрас: праспект Машэрава, 17, офіс 607
Офіс партыі "Зялёныя"