БелАЭС і энергетычная бяспека Беларусі

Тэгі: 

24-га красавіка ў Мінску з удзелам намесніка старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Дмітрыя Кучука прайшоў круглы стол "Энергетычная бяспека Беларусі", які быў арганізаваны кампаніяй "Гавары праўду". Падчас сваяго выступу Дмітрый Кучук звярнуў увагу на негатыўны ўплыў АЭС на здароўе мясцовых жыхароў. "Калі будуецца любая атамная станцыя, расце колькасць анкалагічных захворванняў. Ніводная тэхналогія не дазваляе дасягнуць поўнай бяспекі для насельніцтва", - заявіў ён. Кучук таксама адзначыў, што "прадпрыемства, на якім замовілі сам рэактар для беларускай станцыі, ніколі не рабіла рэактараў такога тыпу". "Якое будзе якасць гэтага рэактара - аднаму богу вядома", - сказаў прадстаўнік партыі "Зялёныя". Ён не згодзен з меркаваннем пра тое, што АЭС зробіць Беларусь менш залежнай ад Расіі. "Пастаўкі ўранавага паліва для функцыянавання станцыі ўсё адно будуць прэрагатывай расійскага боку, а змяніць пастаўшчыка будзе немагчыма ні тэхнічна, ні юрыдычна, растлумачыў Кучук. "Акрамя таго, мы атрымаем атамныя адыходы, якія павінны перапрацаваць у Расіі (толькі там ёсць тэхналогія), і пасля прывезці назад на сваю тэрыторыю, і 100 гадоў іх захоўваць пад зямлёй. Прадстаўце, колькі грошай будзе гэта каштаваць", - дадаў Кучук. Удзельнікі дыскусіі пагадзіліся, што патэнцыйная прыбытковасць праекта Беларускай АЭС выклікае сумнеў.