Стоп Фронтэкс

Тэгі: 

16 лістапада міжнародная Федэрацыя Маладых Еўрапейскіх Зялёных у якую уваходзяць таксама і беларускія “Маладыя Зялёныя” правяла пікет ля офіса карпарацыі Фронтэкс (Frontex)у Варшаве. Сярод удзельнікаў былі і беларусы.

Карпарацыя Фронтэкс забяспечвае кантроль за міграцыяй пераважна на тэрыторыі міжземнамор’я. Справа ў тым, што Еўрапейскія структуры карыстаюцца паслугамі гэтай карпарацыі каб дэпартаваць кліматычных бежанцаў, якія шукаюць магчымасці пазбегнуць наступстваў кліматычных зменаў праз змену месца жыхарства. Так як гэта прыватная карпарацыя, то яна не падпарадковаецца падаткаплацельшчыкам ЕС, што вядзе да бязладзя ў справах бежанцаў і перавышэння службовых абавязкаў штодзённа.

Пікет 16 лістапада быў скіраваны на прыцягнене ўвагі да праблемаў змены клімата і патрабаванне кліматычнай справядлівасці. Бо ахвярамі кліматычных зменаў з’яўляюцца пераважна жыхары збяднелых краінаў, а лідарамі па выпрацоўке СО2 ў паветра з’яўляюцца жыхары багатых каінаў.

CLIMATE JUSTICE NOW!!!

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных