Citizen’s energy for a good climate

Тэгі: 

У межах COP 19 ( United Nations Framework Convention on Climate Change) прадстаўнікі Моладзевага крыла Беларускай партыі “Зялёныя” наведалі канферэнцыю пад назвай “Грамадзкая энэргія дзеля лепшага клімата” якая адбылася ў Варшаве 15-16 лістапада.

На канфэрэнцыі прысутнічалі вядомыя еўрапейскія палітыкі, прадстаўнікі польскага ўрада а таксама шэрагу грамадзка-палітычных арганізацый з усяго сусвету. Сярод выступоўцаў былі заўважаны Зялёныя еўрадэпутаты Рэбека Хармс, Бас Эйкхаўт і Клод Цюрмэ.
На канферэнцыя разбіраліся пытанні Зялёнай эканомікі а менавіта працэс пераходу ад састарэлых крыніцаў энэргіі да узнаўляльных.

Асобнай тэмай канферэнцыі было павялічэння колькасці працоўных месцаў пад час пераходу на Зялёныя крыніцы энэргіі, што таксама дазваляе кампенсаваць задзейнічаныя месцы ў існай энергетычнай сістэме і значна павялічыць агульную колькасць занятых.
Адной з найважнейшых тэмаў канферэнцыіі быў “пераход польскай энергетычнай сістэмы ад вугальнай энергетыкі да узнаўляльнай”. Выказаныя экспертамі статыстычныя дадзеныя сыходзячыя з тэматычных даследванняў, сведчаць аб бесперспектыўнасці вугальнай прамысловасці перад Зялёнай энергетыкай з-за яе кошту здабычы і ужывання, уздзеяння на клімат, а таксама удзеяння на стан здароўя чалавека.

У сваю чаргу, Беларуская партыя “Зялёныя” выказвае спадзеў, што Беларусь у хуткім часе стане часткай еўрапейскай энергетычнай рэвалюцыі і рухавіком пераменаў у рэгіёне.  

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных