“Адмяніць рашэнне пра будаўніцтва Астравецкай АЭС

Тэгі: 

Беларуская партыя Зяленыя прыядналася ды заявы шэрагу экалагічных арганізацый. Падпісанты патрабуюць прыпыніць будаўніцтва першага энергаблока Астравецкай АЭС

Прадстаўнікі беларускай экалагічнай грамадскасці распаўсюдзілі адкрыты зварот, адрасаваны  Дэпартаменту па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь з просьбай адклікаць ліцэнзію на канструкцыю і ўсталёўкю першага энергаблока Беларускай АЭС, выдадзеную 13 верасня гэтага года.

Сваю просьбу падпісанты матывуюць артыкулам 15. Закона Рэспублікі Беларусь "Пра выкарыстанне атамнай энергіі", у якой, у прыватнасці, гаворыцца: "Рашэнне пра будаўніцтваядзернай усталёўкі і (ці) пункта захоўвання павінна быць скасавана, а іх канструкцыя спынена ў выпадку выяўлення фактараў, якія  зніжаюць ўзровеньбяспекі гэтых аб'ектаў, забруджванне навакольнага асяроддзя ці іншыя неспрыяльныя наступствы".

У якасці такіх фактараў аўтары звароту прыводзяць доказы таго, што дакументацыя афіцыйнай Адзнакі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праекта Беларускай АЭС (ОВОС) праведзена некарэктна, з прыніжэннем дадзеных пра магчымы негатыўны ўплыў Астравецкай АЭС на здароўе людзей і навакольнае асяроддзе ў выпадку цяжкай аварыі. На думку эколагаў звароту "прыніжаная адзнака наступстваў магчымых аварый на БелАЭС дазволіла не планаваць адмысловых ахоўных мерапрыемстваў, што ў выпадку цяжкай аварыі можа прывесці да недапушчальнай дозавой нагрузцы на грамадзян і навакольнае асяроддзе".

У якасці другога фактару ў звароце узгадваецца факт пачатку будаўніцтва рэактарнага будынка першага энергаблока (31 мая 2012 гады) яшчэ да распрацоўкі архітэктурнага праекта энергаблока пры адпаведнай адсутнасці  яго экспертызы і выдачы ліцэнзіі на будаўніцтва.

"Гэтыя факты істотна павялічваюць рызыкі Астравецкай АЭС, у тым ліку, рызыкі здарэнняў з сур'ёзнымі наступствамі для здароўя грамадзян. Таму мы просім па кожным з фактаўправесці асобнае расследаванне, адклікаць выдадзеную 13 верасня 2013г.ліцэнзію на будаўніцтва ядзернай усталёўкі энергаблока №1 Беларускай атамнай электрастанцыі, і адмяніць рашэнне пра збудаванне Астравецкай АЭС", - гаворыцца ў тэксце звароту.

Прэс-служба Беларускай партыі Зяленыя