Зялёныя : Адзінага можа абраць васьміног

Тэгі: 

Беларускую партыю Зялёных (БПЗ ) як прыхільніка адзінства дэмакратычных сілаў не могуць пакідаць абыякавымі дэзінтэграцыйныя працэсы ў апазіцыйным лагеры . Як вядома каменем перапоны з'яўляецца спосаб вызначэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2015 -га года. Адно крыло апазыцыі прапануе абраць лідэра , выкарыстоўваючы механізм праймерыз . Другая фракцыя схіляецца да правядзення т.зв. нацыянальнага кангрэса , які і назаве імя Адзінага.

У якасці кампраміснага рашэння Зялёныя прапануе звярнуцца да паслуг прадстаўнікоў жывёльнага свету. Менавіта нашы браты меншыя , як паказвае практыка , здольныя вызначаць аптымальную постаць сярод наяўных кандыдатаў. Дастаткова ўспомніць фурор васьмінога Паўля , які беспамылкова прадказваў вынікі матчаў Еўра 2012. Відавочна , істоты накшталт Паўля надзелены нейкімі невядомымі навуцы магнетычных здольнасцямі, якія дазваляюць ім бачыць сапраўдны патэнцыял прэтэндэнтаў.

Як следства праймерыз або нацыянальны кангрэс ці народны рэферэндум (назва мерапрыемства не так важная ) бачыцца БПЗ як заплыў кандыдатаў у невялікім басейне з змешчаным туды васьміногаў . Дакрананнем свайго шчупальцы Octopus vulgaris ператворыць аднаго з плыўцоў на лідэра ў дэмакратычным руху.

Дадатковымі бонусамі такога фармату абрання « Адзінага» з'яўляецца празрыстасць выбару і дэманстрацыя палітыкамі цікавасці да праблем марской фауны.

БПЗ выказвае надзею , што нашы прапановы будуць улічаныя лідэрамі вядучых апазіцыйных блокаў і , як мінімум , будуць спрыяць пераадоленню канфліктаў ўнутры дэмакратычнага сегмента.

Прэс служба БПЗ