Зялёныя - трэцяя па папулярнасці партыя

Тэгі: 

Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільнюс) высвятліў рэйтынгі палітычных партый і рухаў краіны. Задаваліся адкрытае і закрытае пытанне: "Калі б заўтра адбыліся парламенцкія выбары, за кандыдатаў якіх з палітычных партыяў ці рухаў Вы б прагаласавалі?".

Пры адказах на закрыты пытанне, калі рэспандэнтам прапаноўваўся спіс партый і рухаў разам з прозвішчамі іх лідараў, рэйтынгі атрымаліся вышэй, пішуць "Мы".

Лідар - Рух "За Свабоду" на чале з кандыдатам у прэзідэнты на выбарах-2006 Аляксандрам Мілінкевічам - 10,9%, другое месца - у "Гавары праўду" і Уладзіміра Някляева, кандыдата ў прэзідэнты-2010, - 10%, партыя "Зялёныя "з Алегам Новікавым - 8,9%, КХП-БНФ з Зянонам Пазьняком - таксама 8,9%. "Белая Русь" з Аляксандрам Радзьковым - 6,3%! Поўны рэйтынг - тут.

Пяцёрка лідараў сярод партыяў і рухаў у адкрытым апытанні выглядае так: Партыя БНФ - 6,5%, "Белая Русь" - 4,4%, "Зялёныя" - 4,2%, "За Свабоду" - 4%, ЛДП - 3,6%.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёныя