Нямецкия Зялёныя рыхтуюць афицыйны запыт пра БелАЭС

Тэгі: 

У нямецкім бундэстагу занепакоены будаўніцтвам АЭС у Беларусі.

Дэпутаты бундэстага ад партый Зялёных, сацыял-дэмакратаў і левых занепакоеныя будаўніцтвам АЭС у Беларусі і рыхтуюць звязаныя з гэтым запыты да беларускага і нямецкага ўрада.

У нямецкім парламенце лічаць, што ў Германіі павінны ведаць аб праблеме будаўніцтва беларускай атамнай станцыі і абмяркоўваць іх з Беларуссю, паколькі ў выпадку аварыі на гэтым аб’екце Германія можа пацярпець.

Як паведаміла Марылуіза Бек, дэпутат бундэстага ад нямецкай Партыі Зялёных, яна рыхтуе афіцыйны запыт да беларускага ўрада з нагоды шэрагу праблем, звязаных з бяспекай АЭС, а таксама міжнароднымі канвенцыямі. Гэты запыт будзе накіраваны на наступным тыдні.

Старшыня камітэта па экалогіі Эва Булінг-Шротэр мае намер звярнуцца таксама ў нямецкі ўрад з пытаннямі пра ўдзел у дыялогу з Беларуссю па будаўніцтве АЭС у межах канвенцыі Эспаа.

Дэпутаты бундэстага збіраюць не толькі афіцыйную інфармацыю пра будаўніцтва АЭС у Беларусі. Іх цікавіць меркаванне незалежных экспертаў і грамадскасці.

Прэс-служба Беларускай Партии Зялёных