Беларусь- Літва: ядзернае суседства

Тэгі: 

26 верасня ў Вільнюсе прайшла ў канферэнцыя на тэму "Беларусь-Літва: ядзернае суседства, на якую таксама запрасілі сяброў БПЗ,  Канферэнцыя праходзіла ў Сейме Літвы з удзелам прадстаўнікоў літоўскага ўрада.

Мерапрыемства было прывечана праблемам развіцця атамных праграм у абодвух краін. Акрамя таго ў Літве 14 кастрычніка павінен прайсці рэферэндум на тэму будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Вісагінасе. Пазіцыя беларускіх эколагаў на думку арганізатараў сустрэчы вельмі важная для літоўскага грамадства. 

Па словах Пятра Філона, сябра БПЗ, які браў удзел у мерапрыемстве, канферэнцыя была вельмі цікавай і карысная для беларускіх Зяленых, паколькі " яны паглядзелі як адбываецца працэс прыняцця рашэнняў і рэальнае палітычнае супрацьстаянне двух процілеглых бакоў і меркаванняў па пытанням будаўніцтва АЭС".

Канферэнцыя была азмрочана тым фактам, што Літва ў той жа дзень анулявала прчым прама на мяжы візы двум актывістам беларускага антыядзернага руху, якія мелі былі спікерамі на сустрэчы. Адна з “ахвяр”  - Таццяна Новікава, лічыць, што за гэтым стаяць лабісты будаўніцтва АЭС ў Вісагінасе, якія не незацікаўлены ў тым, каб галасы супраць "мірнага атаму" гучалі ў Сейме Літвы.

Беларуская Партыя Зяленых далучаецца ды пратэстаў супраць рэпрэсіўных учынкаў літоўскіх уладаў у дачыненні да беларусікх эколагаў.

Прэс служба Беларускай Партыі Зяленых