"Судью на мыло!"

Тэгі: 

Зборную БПЗ запрасілі прыняць удзел у турніры памяці Карпенка

14-га ліпеня ў Мінску адбылося паседжанне актыва БПЗ, на яким сярод іншана было прынята рашэнне прыняць запрашэнне арганізатараў турніру памяці Карпенка.

Турнір памяці Карпенка або "Кубак Свабоды" праводзіцца з 1997 гады. Спачатку падобныя спаборніцтвы былі прымеркаваны да прыняцця Дэкларацыі пра суверэнітэт Рэспублікі Беларусь,  ў якіх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасля смерці палітыка турнір назвалі ў яго гонар 

За час правядзення турніру памяці Карпенка чатыры разу ўладальнікам галоўнага трафея станавілася зборная журналістаў. Тройчы турнір выйгравалі каманда АГП і зборная Партыі БНФ, па адным разе - зборныя фонду імя Карпенка і Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ.  Апошні раз у 2011-ым годзе ў турніры перамагала каманда ініцыятвы "Беларускі рух".

БПЗ упершыню будзе прыймаць удзел у спаборніцтвах. Цяпер ідзе фармаванне партыйнай зборнай. Мы запрашаем усіх сяброў партыі (не толькі жанчын, а таксама мужчын), жадаючых прыняць удзел у турніры, запісвацца ў склад нашай зоркавай каманды.

Спаборніцтвы адбудуцца на пачатку жніўня.

Даеш кубак!

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных