Зялёныя смокінгаў не носяць

Тэгі: 

Фасон адзення зялёнага міністра новага французскага ураду не спадабаўся кансерватарам

15-га мая Франсуа Олланд, новы прэзідэнт Францыі ад партыі сацыялістаў,  агучыў склад ураду пад кіраўніцтвам прам’ера Жан-Марка Эро. У яго склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі Зялёных. Сесіль Дюфло (Cécile Duflot), былы сакратар партыі “Экалогія Еўропа Зялёныя” (EELV), цяпер будзе адказаць за міністэрства тэрыторый і жылля.

З’яўленне Сесіль Дюфло на першым паседжанні кабіміну стала прычынай скандалу. Сесіль прыйшла на збор калег – міністраў у джынсовым адзенні.Гэта выклікала абурэнне ў асяроддзі кансерватараў. Так Надін Морано (Nadine Morano), былы міністр папярэдняга правага ўраду абвінаваціла Сесіль у тым, што адзеты ў джынсы міністр не мае права прадстаўляць французскую рэспубліку.

Аднак левыя медыя лічаць, што просты джынсавы стыль найбольш пасуе праграме новага ураду, які намагаецца абараняць прынцыпы сацыяльнай справядлівасці.  Пасля першага паседжання кабінета сябры ўрада заявілі, што пачынаюць працу з скарачэння ўласнай зарплаты на трэць. Міністры-сацыялісты таксама прынялі этычны кодэкс, які прадугледжвае памяншэнне выдаткаў на камандзіроўкі.

Палітычныя назіральнікі адзначаюць, што гэта рашэнне кардынальна адрозніваецца ад дзеянняў  папярэдняга прэзідэнта Ніколя Саркози, які, заступіўшы на пасаду ў 2007г. , перш за ўсё значна павялічыў сабе аклад.

Застаецца адзначыць, што на думку прэсы элегантнасці Сесіль Дюфло джынс не шкодзіць.  

Прэс служба Беларускай Партыі Зялёных