Сербскія Зялёныя ў парламенце

Тэгі: 

Па выніках парламенцкіх выбараў у Сербіі эколагі ўпершыню ў гісторыі будуць прадстаўлены ў нацыянальным парламенце.

Партыя Зялёных  на выбарах, якія адбыліся  6 мая, была ўдзельнікам выбарчага спісу 'За  лепшае жыццё'" разам з прапрэзідэнцкай ліберальнай Дэмакратычнай партыяй і іншым праеўрапейскімі структурамі блізкіх да прэзідэнта Барыса Тадіча. Па выніках голосовання Зялёныя атрымалі адно дэпутацкае месца.

Акрамя першага ў гісторыі мандата Зялёныя заваявалі 10 месцаў у мясцовых саветах. 

Хоць выбарчы спіс з удзелам Зялёных апынуўся па выніках  выбараў на другім месцы, ёсць опцыя, што ўрад сфармуюць менавіта партыі, якія  ўваходзяць ў блок 'За  лепшае жыццё'". Гэту кааліцыю падтрымліваюць сацыялісты . якія прыйшлі трэцімі.  

Палітычныя назіральнікі адзначаюць, што  выбары 6-га мая былі першыя выбарамі ў Сербіі, калі пытання геапалітычнага выбару і становішча сербскай меншасці ў краінах былой Югаславіі адышлі на другі план. Усе партыі прызнаюць, што альтэрнатывы сяброўству Сербіі ў ЕС няма. На першым месцы ў позве выбараў стаялі сацыяльныя і эканамічныя праблемы.

"Зялёныя здалі іспыт на выдатна. Іх поспех вялікі прагрэс для Сербіі". - гаворыцца ў заяве сербскай партыі Зялёных.

Прэс-служба Беларускай Партыі "Зяленыя"