Паляванне на веласіпеды

Тэгі: 

Нядаўні  наўмысны наезд машыны ДАІ на веласіпедыста не выпадак, а ілюстрацыя таго як улада ставіцца да роварнага руху

30-га красавіка прама на пешаходнай дарожцы  машына ДАІ наехала на веласіпедыста Міколу Клімовіча. Такім радыкальным спосабам інспектары паспрабавалі растлумачыць парушальніку правіла дарожнага руху.Па словах сведкаў пры гэтым веласіпедысту ледзь не адарвала нагу.  Пра сілу ўдару можна судзіць па стане ровара. Пасля таго, як ён апынуўся пад коламі аўтамабіля ДАІ, усе яго рухомыя часткі літаральна разляцеліся на кавалкі. Пацярпелага ў аварыі Мікалая Клімавіча павезлі на "хуткай". Ён і цяпер на бальнічнай койцы з дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма”.

Каментар на сітуацыю Яўгена Герасіменка, сябра БПЗ і актывіста роварнага руху.

“Наезд на веласіпедыста супрацоўнікамі ДАІ цалкам адлюстроўвае цяпершняе стаўленне да роварнага руху з боку  афіцыйнага Мінска. Усе пераўтварэнні і рэформы існуючай рэдакцыі  ПДР (Правілы Дарожнага Руху) і транспартнай інфраструктуры выконваюць строга дэманстратыўную, я б нават сказаў "показушную" і фіктыўную функцыю. Варта толькі ўспомніць штраф, які быў выпісаны супрацоўнікамі ДАІ веласіпедысту за пераезд праезнай часткі дарогі на ровары па пешаходным пераходзе ў месцы, дзе не так даўно была ўсталяваная адпаведная разметка, якая быццам дазваляе не спешваючыся праязджаць гэты ўчастак размечанай уздоўж праспекта веладарожкі.

Папракаючы веласіпедыстаў у няведанні правіл ПДР, супрацоўнікі ДАІ крывадушнічаюць, паколькі ў правілах няма дакладнага апісання фактару, які перашкаджае руху па аўтадарозе ў выпадку наяўнасці побач з ёй тратуара. Гэта значыць, сыходзячы з афіцыйнай фармулёўкі, веласіпедыст можа рухацца па аўтадарозе толькі ў выпадку немагчымасці руху па тратуару ці ж пры яго адсутнасці. А хто вырашае -, ці магчыма ехаць па тратуару або не? Вядома ж супрацоўнікі ДАІ, не бяруць пад увагу наяўнасць высокіх бардзюраў, колькасць людзей на тратуару і г.д.

Дзякуючы такой супярэчнай трактоўкі параграфаў ПДР, супрацоўнікі ДАІ душаць рух веласіпедыстаў. І пры ўсім гэтым Руслан Тагіраў, інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ Мінгарвыканкама, яшчэ і апраўдвае такія ўчынкі :«Ну, наогул, яны ( супрацоўнікі ДАІ) мелі права затрымаць правапарушальніка. Паводле заканадаўства нават цывільныя асобы  могуць затрымоўваць правапарушальніка».

Я лічу, што “аўтамабльнацынтрычнае” грамадства, у якое ўваходзяць пераважная колькасць супрацоўнікаў ДАІ, прынцыпова ставяцца да веласіпедыстаў на дарозе як да правапарушальнікаў. Выправіць сітуацыю, якая склалася, можна толькі павелічэннем і паскарэннем будаўніцтва веласіпеднай інфраструктуры ў гарадах.

Вынікам гэтага ДТЗ павінна стаць  паказальнае звальненне супрацоўнікаў ДАІ, якія спрабавалі, дарэчы, схаваць сляды злачынства. І калі прадстаўнікам вышэйшага кіраўніцтва  ДАІ дарагі гонар мундзіра  імі павінны быць зроблены адпаведныя заявы з выбачэннямі на адрас пацярпелага Мікалая Клімавіча. Ну а пра рэформу ПДР мне ўжо і марыць не даводзіцца”.

Прэс-служба Беларуская Партыі “Зялёныя”