У Зялёных новая сімволіка

Тэгі: 

30-га сакавіка Мінюст выдаў БПЗ пасведчанне аб новай сімволікі

Рашэнне аб змене сімвалу партыі, якім з 1993-га году з’яўляўся белы бусел, было прынята на апошнім з’ездзе партыі ў лістападзе мінулага году.  Адначасова быў абвешчаны конкурс лого. У кастынгу удзельнічала 6 варыянтаў.  У пачатку году Цэнтральны Савет Беларускай Партыі “Зялёных абраў сярод прапанаваных  варыянтаў экскіз знаку, які таксама быў пакладзены ў аснову дызайну флагу партыі.

Пасля шэрагу узгадненняў макеты знаку і флагу  былі зацверджаны адпаведнай структурай Мінюсту ў якасці новай партыйнай сімволікі.

 З гэтага часу сімвалам БПЗ  стала зялёная жабка.   

Бліжэйшым часам адбудзецца адмысловая прэс-канферэнцыя кіраўніцтва Зялёных, на якой прадстаўнікам СМІ  і грамадскай аўдыторыі будзе прадстаўленая  новы знак і флаг БПЗ а таксама растлумачаны  ідэйны кантэнт выявы “зялёнай жабкі”. 

Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”