Рыа + 20 + Беларусь

Тэгі: 

БПЗ заклікае беларускіх эколагаў да сумеснай падрыхтоўкі ды канферэнцыі Рыа + 20.

"Рыа+20" - гэта кароткая назва Канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН) па ўстойлівым развіцці, якая адбудзецца ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія, у чэрвені 2012 г, праз дваццаць гадоў пасля гістарычнай сустрэчы "Планета Зямля", якая мела месца ў тым жа месцы ў 92-ім.

У рамках Канферэнцыі Рыа+20 сусветныя лідары разам з тысячамі прадстаўнікоў прыватнага сектара, грамадскасці і іншых груп, змогуць сумеснымі высілкамі выпрацаваць канцэпцыю таго, як можна скараціць беднату, садзейнічаць развіццю сацыяльнай справядлівасці і забяспечыць  меры па ахове навакольнага асяроддзя з улікам паступальных тэмпаў росту колькасці насельніцтва планеты.

На афіцыйных дыскусіях будуць абмяркоўвацца дзве галоўныя тэмы: 1) як стварыць "зялёную эканоміку" для дасягнення ўстойлівага развіцця 2) паляпшэнне міжнароднай каардынацыі праектаў ўстойлівага развіцця.

Зяленые заклікаюць эколагаў Беларусі разам сфармуліраваць пазіцыю наконт перспектыў устойлівага развіцця як у свеце так і на Беларусі і знайсці сродкі данесці гэтыя прапановы  да удзельнількаў канферэнцыі Рыа+20.

На працягу апошняга тыдня на базе цэнтральнага офіса БПЗ адбыліся кансультацыі з некаторымі арганізацыямі на гэты конт. Зараз выпрацоўваецца схема далейшай працы. Калі Вы маеце інтарэс ды дадзенай тэматыкі, калі ласка кантактуйце з намі.

Прэс-Служба Беларускай Партыі "Зяленыя"