Пуцін павінен, нарэшце, мадэрнізаваць Расію палітычна і эканамічна

Тэгі: 

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Расті Юрген Трыцін, старшыня фракцыі нямецкіх Зялёных, і Мары-Луізе Бек, якая адказвае за палітыку Усходняй Еўропы гэтай фракцыі, пракаментавалі наступным чынам:

“Пуцін выходзіць з гэтых выбарах у якасці прэзідэнта кіраванай дэмакратыі, а не як справядліва і свабодна абраны прэзідэнта. У народа Расті не было сапраўднага выбару. АБСЕ таксама падцвярджае масавыя неадпаведнасці, не можа быць і гаворкі пра справядлівыя выбары. Пасля абмежаванняў у дачыненні да крытычна настроеных СМІ, незалежных назіральнікаў і недапушчэння некаторых кандыдатаў ад апазіцыі засталіся толькі кандыдаты, якіх міласцівіў Пуцін.
З Пуціным у Расіі мала чаго палепшыцца. Федэральны ўрад Германіі ў рамках стратэгічнага партнёрства з Расіяй павінен заступіцца за канкрэтныя дэмакратычныя рэформы. Таму што Расія пакутуе ад палітычнай і эканамічнай стагнацыі. Таму умацаванная грамадзянская супольнасць справядліва заклікае да сапраўднага курса мадэрнізацыі ў Расіі. Пуцін павінен нарэшце завершыць прававы вакуум у сваёй краіне. Таму што ўстойлівасць існуе толькі разам з прававой бяспекай. Назрэла таксама рэформа выбарчага заканадаўства. Акрамя таго, патрэбна паскорыць дыверсіфікацыю эканомікі Расіі. Толькі ў гэтым выпадку можа быць завершана залежнасць Расіі ад экспарту энерганосьбітаў.”

А зялёны дэпутат Еўрапарламента Вернер Шульц, намеснік старшыні парламенцкага камітэта па пытаннях Расіі і ЕС, зрабіў заяву, што Пуцін больш не мае палітычнай падтрымкі:

"Месныя назіральнікі за выбарамі зноў кажуць пра масіўныя фальсіфікацыі. Было зафіксавана больш за 5000 парушэнняў. У некаторых рэгіёнах за Пуціна нібыдта прагаласавала 99% выбаршчыкаў. Калі Пуцін кажа пра самыя чэсныя выбары у гісторыі Расіі, гэта азначае перш за ўсё, што механізм фальсіфікацыі быў удасканалены. Тысячы камер на выбарчых участках не было гарантыяй таго, што ў іншых месцах не было маніпуляцый ў адпаведнасці са спецыфікацыямі.
Акрамя таго, выбары не былі справядлівымі. Не было ніякая справядлівасці. Палітычных сапернікаў Пуціна не было ў выбарчых бюлетэнях, але яны ёсць і будуць на вуліцах Масквы. 

Інсцынаванае святкаванне перамогі пад аховай паліцыі адпавядае кіраванай дэмакратыі а таксама паказвае няўпэўненасць Пуціна. Пуцін страціў пачуццё народа і праблемаў краіны. Яго партыя «жулікаў і вароў" больш не мае падтрымкі сярод насельніцтва і ніякай рэальнай большасці ў Думе.
Для царскага кіравання Пуціну не хапае палітычнай базы. Творчы сярэдні клас адабраў у яго давер насельніцтва.

Калі Пуцін сапраўды жадае ліберальных рэформ і рэальнай мадэрнізацыі краіны, то ён запраз павінен пачаць дыялог з пазапарламенцкай апазіцыяй і сесць з імі за круглы стол. Пратэст дэманстрантаў, "Лігі выбаршчыкаў," накіраваны на яго, і цяпер настаў час выканаць іх патрабаванні: вызваленне палітвязняў, спрошчаная працэдура рэгістрацыі партый і новыя выбары ў Думу па выбарчаму законадаўству згодна з міжнароднымі стандартамі.

ЕС павінен прытрымацца з віншавальнымі тэлеграмамі Пуціну і паглядзець на сітуацыю з належнай крытыкай. Да стратэгічнага партнёрства належыць перш за ўсё тое, што мы падзяляем адны і тыя ж інтарэсы і каштоўнасці. Гэта зараз трэба даказаць ў разуменні дэмакратыі і грамадзянскіх правоў. У выпадку з Сірыяй Пуцін горка расчараваўся. А дыялог з апазіцыяй наадварот будзе новым пачаткам."

Крыніца: прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя