Зіма на ровары 2012

Тэгі: 

У суботу 25-га лютага адбылася прэзентацыя першага фільма пра зімовую роварную культуру Мінска.

Мінскае роварнае таварыства, пры падтрымцы Еўрарадыё цягам двух месяцаў знялі паўнавартасны шэдэўр пра адметную рысу роварнага руху Беларускай сталіцы, а менавіта пра  гарадскіх раварыстаў зімой.

У склад стужкім ўвайшлі кадры  акцыі “Зіма на ровары”, якую ладзяць актывісты грамадзкай кампаніі “Ровар у горадзе” ужо два гады запар, кадры спаборніцтва паміж аўтамабілем і роварам ва ўмовах заснежанага Мінску, а таксама агляд штодзённых маршрутаў трох вопытных раварыстаў, якія ніколі не абмінаюць магчымасці карыстацца роварам узімку.

Дарэчы цікава, што ў межах стужкі акрамя самага зялёнага сродку транспарта (ровара) можна пабачыць мясцовага вынаходца які ўласнымі рукамі вырабляе электра-самаходы.

Партыя “Зялёныя” заўсёды з'ялялася прыхільнікам устойлівага развіцця транспартнай сістэмы нашай краіны, таму не прадставіць вынікі намаганняў творчай группы “Мінскага роварнага таварыства” мы не здолелі:

Глядзіце тут

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёныя