Кангрэс Еўрапейскіх Зялёных

Тэгі: 

11-13 лістапада у Парыжы адбыўся Кангрэс Еўрапейскай Партыі Зялёных (EGP) у якім прыняла удзел група сяброў Беларускай Партыі Зялёных

Галоўнымі тэмай Кангрэсу стаў эканамічны крызіс, які не толькі ставіць пад пагрозу сацыяльныя стандарты, аднак таксама пагражае еўрапейскаму адзінству. Зялёныя лічаць, што эфектыўным сродкам барацьбы з рэцэссіяй і дезінтэграцыяй з’яўляеца рэалізацыя праграмы “Новы Зялёны курс”.

Новы Зялёны курс – дакумент , распрацаваны EGP ў 2009-ым годзе.  Гэта праграма накіраваная на абарону навакольнага асяроддзя і сацыяльнай справядлівасці ў рамках рэструктурызацыі еўрапейскай эканомікі ў бліжэйшыя гады Канкрэтныя прапановы EGP да ўрадаў краін ЕС былі сфармаваныя ў спецыяльнай рэзалюцыі.

Кангрэс выклікаў вялікі інтарэс ў французскім грамадстве, паколькі яго наведала Ева Жолі, кандыдат на прэзідэнцкія выбарах 2012-га году ад Зялёных Францыі. 

Тэмай аднаго з семінараў Кангрэсу была сітуацыя ў Беларусі. Яго вядучымі былі Алексей Казлоў (сябра выканаўчага камітэта EGP), Алег Новікаў (старшыня БПЗ) і Джуліан Фаллу (Міжнародная Федэрацыя Праў Чалавека).

У кулуарах Кангрэсу адбыліся перамовы дэлегатаў БПЗ з польскімі і літоўсікмі Зялёнымі. Эколагі трох краін дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў вобласці супраціву планам будаўніцтва станцый АЭС у балтыйскім рэгіёне.

Прэс– служба Беларускай Партыі Зялёных.