З’езд беларускіх Зялёных

Тэгі: 

5-га лістапада у Мінску прайшоў чарговы з’езд БПЗ, у павестцы дня якога быў шэраг кадравых пытанняў.   

З’езд праводзіўся  адпаведна  партыйнаму  Статуту і Закону РБ пра партыі.  Абодва дакументы прадугледжваюць  перыядычнае правядзенне партыйных збораў.  

 На з’ездзе прысутнічалі дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны.   Перад пачаткам  мерапрыемства перад прысутнымі выступіў адзін з заснавальнікаў партыі, былы старшыня Алег Грамыка.

Падчас з’езду дэлегаты переабралі склад Цэнтральнага Савету і кіраўнічыя структуры партыі – старшыню, яго намеснікаў, сяброў цэнтральна –рэвізійнай камісіі.

У выбарах старшыні партыі удзельнічалі былы старшыня Алег Новікаў і Дмітры Серабракоў, дэлегат з Бабруйску. За Алега Новікава прагаласавала 29 чалавек, за Дмітрыя Серабракова — 5.

Сярод іншых тэм, якія ўздымаліся на зборах, былі пытане партыйнай сімволікі, папраўкі ў статут БПЗ,  будаўніцтва ў Беларусі АЭС.

Крыніца; Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”