Прыём у нямецкім пасольстве

Тэгі: 

3-га кастрычніка у Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Йоханнеса Рау адбыўся афіцыйны прыём пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германіі (ФРГ) ў Рэспубліцы Беларусь Крістофа Вайля з нагоды Дня адзінства Германіі.

Актывісты Беларускай партыі "Зялёныя" (Аляксандр Лагутенок, Дмітры Кучук і Анастасія Дарафеева) па запрашэнню пасла прысутнічалі на мерапрыемстве.

Паміж сябрамі БПЗ і паслом ФРГ адбылася нефармальная гутарка, асноўнай тэмай якой стала сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Спадар Вайль выказаў шкадаванне, што не ўсе запрошаныя асобы  змаглі прыйсці на прыём, паколькі ў дадзены момант некаторыя палітыкі і абаронцы праў чалавека знаходзяцца ў зняволенні.

Пасол адзначыў, што ў ФРГ партыя Зялёных карыстаецца вялікім аўтарытэтам у грамадстве, і цеснае ўзаемадзеянне нашых партый у далейшым будзе спрыяць паляпшэнню супрацоўніцтва паміж нямецкім і беларускім народамі.

Крыніцы: Беларуская Партыя “Зялёныя”